ШЫШКА ж. 1. Шышка. Тые шышкі дурноп'яну от зубоў, кідаем іх у горэлку. Ліпляны. 2. Бакавыя вырасты ў печаным хлебе. Як вельмо ўдачны хлеб, шышкі повупіраюць. Данілевічы.
ШЭРШЫ прым. Шырэйшы. Настольніца шэршы за ўціральніка. Тонеж.
ШЭРШЭБОК. м. Гэблік. Шэршэбком збівае мохрысту доску, а потомака ўжэ клепчарэ ідзе рубанком. Маркоўскае.
Э
ЭГЕ часц. Да. Сама лучшэ вон сказаў. – Эге. Лельчыцы. У Крым поехала? – Эге. Мілашавічы.
ЭМКА ж. Легкавы аўтамабіль. Зара ўжэ нашы людзі на эмку збіраюць грошы. Падварак.
ЭНЦІ займ. Гэты. А энція людзі так і не вернуліса домой. Сярэднія Печы.
ЭТАКІ займ. Гэтакі. Этака сем'я ў мене була: п'яць только сыноў. Сярэднія Печы.
ЭТАЧКІ займ. Гэтакі. Той хлопчак этачкі маленькі. Тонеж.
Ю
ЮДЗІЦЬ незак. Падбухторваць. Хопіць ўжэ юдзіць, і так жыткі нема. Падварак.
ЮРОК м. Прылада для навівання нітак на клубок. Унь жэ юрок на грубі лежыць. Астражанка.
ЮСТРО н. Люстэрка. Поба ў юстро, яка ты кострубата. Новае Палессе.
ЮШКА ж. 1. Суп, вадкая страва. Сергей, а Сергей, ходзі юшку сербаць. Падварак. Поставіла маці парыць целяці, а мой чэловек прышоў з музык п'яны і з'еў: думаў, шчо юшка. Там жа. У нас з сем'я льняного юшку вараць. Мілашавічы. У рыбака голые бока, але обед паньскі, а охотнік спіць на подушке, а есць посную юшку. Ліпляны. 2. Жыр. Мочаем млінцамі ў юшку. Тонеж. Богата з сала юшкі набегло. Падварак. 3. Кроў. От ужэ ударыў, аж юшка поцекла з носа. Ліпляны.
ЮШКА ж. 1. Юшка. Зробілі печ – трэбо юшэк купіць. Астражанка. 2. Адтуліна ў коміне. Открый юшку: будом у печы паліць. Астражанка. Юшку зачынім – і дух ідзе. Тонеж.
Я
ЯБЛОНЬКА ж. Грушанка круглалістая. По лесу яблонька росце. Тонеж.
ЯБЛУЧКО н. Назва танца. На музыкох яблучко скачуць. Тонеж.
ЯБЛУЧКО н. Кадык. У пусценькіх людзей ето яблучко стырчыць. Маркоўскае.
78 👁