Старонка 156
◀ / 157 ▶
ЯВОР м. Назва дрэва. Явор така дзерэвіна. У ей голье було малэ. Ліпляны. Пазрубвалі ў нас явор, позводзіласа ета дзерэвіна. Там жа. За Люболямі явор шчэ росце. Тонеж. ЯГОДА ж. 1. Ягада. Цепер лес валяюць і ягоды побілі. Данілевічы. Мо на дворэ холодно? Бач, шчокі наружавіла, татэк ягоды. Падварак. 2. Шчака. Ішоў мой чэловек і не чуў, як отмерзла ягода. Ліпляны. ЯГОДНІЦА ж. Страва з ягад. А ее ж дзеці так любляць ягодніцу. Заберажніца. ЯҐРЭЗД м. Агрэст. Тонеж. ЯДРАНА прысл. 1. Ядрана. Ліпляны. 2. Крамяна, цвёрда. На хорошэй земле ета травіцка росце ядрана. Ліпляны. ЯДРАНЫ прым. 1. Ядраны. Ранье було ядранае. Падварак. 2. Крамяны, цвёрды. Хлеб ядраны вудаецца на даўняй ралье, дажэ попар по ей пойдзе. Тонеж. ЯЗЫК м. 1. Язык. Хто ж цебе за язык вельмо берэ. Ліпляны. 2. Палка ў мяліцы. Гострым боком языка вубіваюць костру. Маркоўскае. ЯЙЦО /1/ н. Назва гульні ў мяч. Давайце гуляць у яйцо. Лельчыцы. ЯЙЦО /2/ н. Яйка. На сало яец напускаюць да едуць. Молочко, яйцэ е, а гурочкоў шчэ нема. Тонеж. Не вувелоса цыплятко – не було яйцэ найграно. Тонеж. ЯЛОВЕЦ м. Ядловец. Тонеж. ЯМКА ж. 1. Склеп для захоўвання бульбы. Колісь копалі ямку і засыпалі тудой кортоплю. Мілашавічы. 2. Паглыбленне ў зямлі. На дорогі повубівалі такіе ямкі несудобные. Тонеж. 3. Глыбокае месца ў рацэ. На ямцы навек круціць. Падварак. ЯНДЫК м. Індык. Здоровенны еты яндык бувае, вупусціць таку кішку да распусціць хвоста, да боком, боком ідзе. Ліпляны. ЯПА ж. Вялікі гуз на целе чалавека, жывёлы; жаўлак. Япа набегла на чэрэві ў корові. Маркоўскае. ЯРКІ прым. Заўзяты, яры. Такі ўжэ яркі бугай удаўса. Падварак. ЯРМОЛОК м. Кірмаш. Коб ето на ярмолок у Пудварок сходзіць. Буда-Лельчыцкая. Порадзь маці, чым мілку кораці – Ідзі ж ты, сынку, на ярмолок пешкі Да купі, сынку, волосняны вожкі, Да й зав'яжы мілцы белы рукі, ножкі. З нар. песні. Ліпляны. ЯРЫЦА ж. Ярына. На глінной земле сеюць ярыцу: ячмень, ов'ёс, пшэніцу, грэчку. Тонеж. ЯТРЫСІЦА ж. Свярбенне вакол скулы, раны, прышча. Коб як можно було суняць ятрысіцу, а то раздзіраю ету свою болячку. Падварак. ЯТРЫСІЦЦА незак. Чэшыцца, свярбіць (пра скулу, рану, прышч). Скула так ятрысіцца. Мо зажыве скоро? Падварак. ЯЧЭЙКА ж. 1. Ячэя. У вошчыні е ячэйкі. Маркоўскае. 2. Кошык у жорнах. Як на жорванох мелем, зерне сыплем у ячэйку. Падварак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жбрванох, завяжы, кортбплю, моіжно, нбжю, несудббные, пбйдзе, свярбщь, такіўжэ, тудбй, цебеі, яндйк, і^рмолок, іурбчкоў
73 👁
◀ / 157 ▶