Лельчыцкая.
ШЧЫТ м. Франтон. Гарышча закрываецца з двох бокоў шчытом. Ліпляны.
ШЧЭ прысл. Яшчэ. Шчэ погарцуй, то дзеркача зоробіш по спіне. Падварак. Шчэ ж той год у апрэлі була зіма. Лельчыцы. Скідаю ў гладышэчку цыбулькі да шчэ прыкіну яку краску і на Велікдзень крашу яйцэ. Ліпляны.
ШЧЭКАТУРКА ж. Дошчачка з ручкай для выраўноўвання тынкаваных сцен. Шчэкатуркой чысто пудцягаюць сцены. Ліпляны.
ШЧЭНІЦЦА незак. Шчаніцца (пра ваўкоў). А воўкі шчэнецца на весне. Ліпляны. Дзе воўк шчэнецца, хай ходзіць ходоба – не берэ. Данілевічы.
ШЧЭПІЦЬ зак. Сашчапіць. Постава друга жонка шчэпіць голкою, коб не раскатываліса, да ложыць у шафу. Тонеж.
ШЧЭПКА ж. 1. Трэска. На пудпал соберы шчэпок у повеці. Тонеж. 2. Нічога не рабіць. Там жэ ніхто шчэпкі не перэломаў. Тонеж.
ШЧЭПКА ж. Саджанец. Купіў маленькіх шчэпок да й посадзіў у городзі. Ліпляны.
ШЧЭПОЧКА ж. Памянш. да «шчэпка». Шчэпочкі рубаюць такіе смоловые. Тонеж.
ШЧЭПЦЫ мн. Абцугі. Данілевічы.
ШЫБАЦЬ незак. Кідаць. Прыкіну, колькі ў веенцы весу, – і так шыбаю. Ліпляны. І так і етак шыбаў нож у хвою і не пупаў. Лельчыцы.
ШЫЙКА ж. Прамежак паміж комінам у печы і сцяной. Лучыну ложам у шыйку. Астражанка.
ШЫЛЕГ м., зборн. Лазовыя галінкі. Шылег – букновенные розкі, воны только красные, покуда молодые. Падварак.
ШЫПАК і ШЫПАХ м. Калючка. На козцы е шыпакі. Ліпляны. Мо то осот? Вот такіе шыпахі на ём. Там жа. У войну шыпакі на козніку збірала, тоўкла да корміла дзеток. Маркоўскае.
ШЫПЕР м. Шыфер. Дошчаткою крыюць хаты, а то шыпер купуюць, з Мозыра его достаўляюць. Тонеж.
ШЫПУЛІЦЬ незак. Рэзаць, сячы на дробныя кавалачкі. Колькі ты ўжэ будзеш шыпуліць ето м'ясо. Падварак.
ШЫПУЛЯ ж. Маленькая трэсачка. Коб хоч шыпуляў якіх прынёс – не могу пудпаліць дрова. Падварак.
ШЫРХОВАНЬЕ н. Звязванне бярвенняў. Ліпляны.
ШЫРХОВАЦЬ незак. Звязваць бярвенні для сплаву. Зара ланцугамі шырхуюць лес, а колісь – шырхоўкамі. Лельчыцы.
ШЫРХОЎКА ж., лесапл., зборн. Скручаныя галінкі для звязвання бярвенняў. Шырхоўкі вілі з лозы або берэзы. Лельчыцы.
ШЫФАНЕР м. Шафа для бялізны. У ее ж поўны шыфанер політ і просцілок. Падварак. У Ленчычах гарные булі шыфанеры, а грошай у мене не хопіла. Прыбалавічы.
77 👁