Старонка 151
◀ / 157 ▶
шклюдом прычэсвае. Тонеж. Беру пуца, оббіваю дзерэво, а зо мною другі чэловек шклюдом ідзе. Ліпляны. Шклюд хорошо чэшэ. Данілевічы. ШКЛЮДОВАЦЦА незак. Склюдовацца. Не ўсяка дзерэвіна добра шклюдуецца. Тонеж. ШКЛЮДОВАЦЬ незак. Склюдоваць. Дзерэво шклюдуюць, коб воно роўное було. Тонеж. ШКЛЯНКА ж. 1. Бутэлька. Крыўяну коўбасу можно наліваць церэз сцекло со шклянкі. Тонеж. Вупіў шклянку горэлкі і хоч бу шчо. Ліпляны. 2. Стакан. Урані з'ела тры вускарыкі і вупіла шклянку чаю. Лельчыцы. ШКРАБАЦЬ незак. Зразаць лупіны з бульбы. Так ужэ несудобно шкрабаць етые кортоплікі. Падварак. ШКРАБЛЕНЬЕ н. Зрэзванне лупін з бульбы. После твого шкрабленья цэлы кошэль лушупаек. Падварак. ШКУРЫЦЬ незак. Чысціць, абчэсваць дрэва. Шваі шкурылі з двох бокоў. Данілевічы. ШЛЕЙКА ж. Шляя. Пара коні ў шлейкох можэ буць. Тонеж. Шлейку надзеюць на ролейного коня, а на спудручного – хомут. Падварак. ШЛЁГНУЦЬ зак., экспр. Ударыць. Ды як шлёгне дзед того хлапца раменем. Маркоўскае. ШЛЁПАНЕЦ м. Пантофель. Данілевічы. ШЛІПЕР м. Чатырохкантовы брус. Шліпер корочэ, а баля мэтроў шэсць. Робіліса шліпры по дзесяць цалей, а балі по 12-14 цалей, як хвоя позволяе. Тонеж. ШЛОКОТ м. Шчыкотка, козыт. Ой, дзеўкі, так я боюса шлокоту! Астражанка. ШЛОКОТАЦЬ незак. Шчыкатаць. За п'яткі ее шлокочэ, а вона золіваецца смехом. Астражанка. ШЛЮХТА ж. Штабель з бярвенняў. Данілевічы. ШМАЛЬЦ м. Сала з кішак. Му навек кажам на ето сало шмальц. Маркоўскае. ШМАРАВІДЛО н., экспр. Каламазь. Унь коло одрыны, пуд вуглом, шмаравідло. Данілевічы. ШМАТКА ж. Кавалак матэрыі, рызман. Прышчэпку обмазваю масцею і цесненько ўвязваю шматкою. Ліпляны. Зобрала ўсе шматкі і поўкідала на двор. Падварак. ШМАТОЧКА ж. Памянш. да «шматка». У шматочку загортала того палца і ў кропіву кінула. Ліпляны. З шматочкі ляльку звяжэш дзецям. Там жа. ШМАЦІНКА ж. Невялікі кавалак матэрыі. Пропаў чэловек, только неку шмацінку бачылі ў снегу. Тонеж. ШМАЦЬЁ н. зборн. Лахманы, бялізна. Як прала шмацье, рукі ў шпарэ зойшлі. Падварак. Шмацье повешаюць столько, што як пуста жэрдка, то оборвецца. Пудоднее шмацье шыюць простымі ніткамі. Тонеж. Мо ўжэ ты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

д^лей, жа,>лько, зела, п^клянкі, падвара^с, пов^паюць, пяткі, хв^я, чаты^охкантовы, шлі^панец, шм^точкі, шм^цье, і^хоч
72 👁
◀ / 157 ▶