велікіе. Ліпляны.
ЧЭЦВЕРЫК м. Чацвёрка запрэжаных каней. Пан чэцверыком ездзіў. Данілевічы.
Ш
ШАЛЕВАНЫЕ прым. Філянговыя, шалёвачныя (дзверы). Коб шалеваные дзверы роскінуў, можно було б цэлу одрыну накрыць. Шалеваные дзверы робляць, як хто хочэ, на ёлочкі. Тонеж.
ШАЛЕВАНЬЕ н. Аправа для акон, дзвярэй. Васіль зробіў шалеванье на вокны й дзверы. Падварак. Вурэзаў усякіе фінціклюшкі ў шалеваны. Данілевічы.
ШАНЬКА ж. Сяўня. Озьме шаньку на плечо чэловек і сее жыто. Падварак.
ШАПКА ж. 1. Шапка. Прышыў бу ободка, а то шапка на ухо лезе. Маркоўскае. 2. Верхні сноп у бабцы. На полёх сушылі жыто. Ускіне жнейка шапку на дзев'яць снопоў, да сохне ета кучка, вецер ее легчэ проймае. Маркоўскае. 3. Верхні брус у асадзе для дзвярэй. Ужэ наложыў шапку на вушакі ў дзверох. Тонеж. 4. Верхняя частка стога. Положы шапку да злезь з стога. Астражанка. 5. Густа, многа. От гороб'е прамо шапкою летаюць. Тонеж. 6. Страшна. Зарэ ўжэ ляк не наподае на людзей, а колісь ідзеш поўз могліцы – шапка сподае з головы. Тонеж.
ШАРЫНКА ж. Ушыркі. Так от у шарынку дзеці й легаюць. Ліпляны.
ШАРЭН м. Шарон. По шарэну шоў і обрэзаў чысто чоботы. Падварак.
ШВЕРКАЦЬ незак. экспр. Гаварыць абы-што. Слухаць нема чого: шверкае да й годзі. Астражанка.
ШВОРАНЬ м. Шворан. Бабка шворнем проймаецца ў перэдніх і задніх пудсанкох. Тонеж.
ШВОРКА ж. Абрывок вяроўкі. Бегла лісіца і ўкрала от бабу глека, поцэпіла его шворкою на шыю і понесла топіці ў колодзезь. З нар. казкі. Данілевічы. Собаку на шворку – і пойшоў на облаву. Маркоўскае.
ШВОРНІК м. Жалезны шпянёк у жорнах, на які ўздзяваецца верхняя калода. Шворнік удоўбвалі ў сподні жорван. Падварак.
ШКАРЫНКА ж. Скарынка. У нашай дзеўкі хлеб удаўса: пуд шкарынку кот забраўса. Глеўкі хлеб садзіцца на ніжнюю шкарынку. Маркоўскае.
ШКВАРКА ж. Скварка. Таку наглу сковороду насмажыла шкварок, і ўсе поелі. Маркоўскае.
ШКЛОБКА ж. Скобля. Ужэ спахалас моя шклобка – і не берэ нічого. Ліпляны.
ШКЛОБОЧКА ж. Памянш. да «шклобка». Кору шклобочкой очышчаем. Ліпляны.
ШКЛЮД м. Склюд. Уперэд шнурэм отоб'е дзерэво, а тогды ўжэ
83 👁