Старонка 149
◀ / 157 ▶
ЧЭКАР м. зборн., экспр. Дзеці. Наплодзілас ето чэкар – по селе не пройдзеш спокойно. Мілашавічы. ЧЭЛОВЕК м. 1. Чалавек. Хай чэловек лапоць, только б з ім не плакаць. Падварак. От сырого коўпака чэловек можэ померці. Тонеж. 2. Муж, супруг. Твой Роман у моры достане, а мой чэловек не такі! Тонеж. Стала его лечыць, і вон стаў ее чэловеком. Ліпляны. ЧЭЛОВЕЧЭК м. 1. Памянш. да «чэловек». Так собе чэловечэк, а пусты вон некі. Падварак. 2. Зрэнка. Данілевічы. ЧЭЛЮСЦІ мн. і ЧЭЛЮШЧ м. Чалеснікі. Коб не було дзірок у чэлюшчы, поліла б етые твое смоловые дрова. Данілевічы. ЧЭМЕРЫЦА ж. Чэмер. Чэмерыца от чохоткі, от вошы хороша. Коб не ета чэмерыца, поела б у войну короста й косці. Ліпляны. Чэмерыца – такое зелье, сільно горкае. Лельчыцы. ЧЭР м. Яечкі пчалінай маткі. У матошніку заложвае чэр пчаліная матка. Данілевічы. ЧЭРГА ж. 1. Чарга. То шчэ не большая чэрга. Коб ву побачылі, колькі ўчора тутака людзей було. Лельчыцы. 2. Статок. У постолох добрэ пасціць чэргу. Ліпляны. Нешто моя корова стала ўцекаць з чэргі. Падварак. ЧЭРЭВО н. Жывот. Такі ўжэ сухорлявы, у его навек чэрэва не було. Нварыць, бувала, жонка чавун квашы, да дзеці чэрэво только замурзаюць. Тонеж. Колісь другі так напугаецца шчаўру, што чэрэво распінае. Тонеж. ЧЭРЭЗ прын. Цераз. Сегоні Купайло, а заўтра Іван – кідала змею чэрэз буркан. Ліпляны. Крыўяну коўбасу можно наліваць чэрэз сцекло со шклянкі. Тонеж. ЧЭРЭМХА ж. Чаромха. У леску росце орэшына, крушына, чэрэмха. Данілевічы. ЧЭРЭН м. Чарэнь. После жару кладуць у печ дрова на чэрэн. Тонеж. Не напаліш чэрэна – хлеб не спячэцца. Падварак. На чэрэне лежала й бокі попекла. Тонеж. ЧЭРЭН м. Гурт, сукупнасць. Найшоў чэрэн грыбоў да набраў кошэль. Рэшоцкі чэрэнамі ростуць. Ліпляны. ЧЭРЭПЛЯНЫ прым. Гліняны. Колісь у чэрэпляных місох елі. Падварак. ЧЭРЭПУШКА ж. Драўляная лыжка. Куплялі чэрэпушкі й самі робілі. Тонеж. ЧЭРЭП'Е н. 1. Кавалкі разбітага посуду. Разбіў, то не ўцекай, а хоч позбірай чэрэп'е да вукінь на сметнік. Лохніца. 2. Пасуда. У місе чэрэп'е муюць: ложкі, відзелкі. Тонеж. ЧЭРЭТ м. Чарот. Хлева крыем чэрэтом, а як молодзенькі , то коровам даем. Ліпляны. Чэрэтом як накрыеш хату, то трыццать лет стояць будзе. Тонеж. ЧЭСНІК м. Часнок. Со стоўбура з чэсніка сею етые зубкі на весне ў радочкі. Ліпляны. ЧЭСНЮК м. Часнок. У зімовым чэснюку така цурка посерэдзіне, зубкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 157 ▶