росце. Беленькі, беленькі вон цвіце, як перкаль, усё болото от его белее. Колі ета травіцка не цвіце, звом ее смучай, а колі цвіце – чорноголоў. Му его смучэм на шчоткі. Тонеж.
ЧОРНАСТУП м. і ЧОРНАСТУПА ж. Замёрзлае поле да снегу. Я ўбіў два ліса чорнаступою. Ліпляны. Мі шчэ по чорноступу ходзім на болото глядзець свое стогі. Новае Палессе.
ЧОЎНІК м. Чаўнок. Мо б ты мне дала свой похватны чоўнік? Тонеж. Накатвае жонка тые цэлкі да кладзе ў чоўнік. Тонеж.
ЧУБАРЫК м. Чубатая птушачка, жаваранак. По летку по полю богато чубарыкоў летае. Канапелька.
ЧУБАЦІК м. Чубатая птушачка, жаваранак. Ужэ гороб'е прылецелі: шпакі, чубацікі. Мілашавічы.
ЧУБОЙКУН м. Чубатая птушка, жаваранак. Вісоко ўзлетае чубоўкун і цуркае. Тонеж.
ЧУБУК м. Цыбук. Смалец остаецца ў чубуку. Маркоўскае.
ЧУМАКОВАЦЬ незак. Баляваць. Колісь мужчыны заходзілі ў кабак і дзень чумакуюць. Мілашавічы.
ЧУНІ мн. 1. Клееныя галёшы з гумы. Дзед Іван клееў чуні. Падварак. Чуні коўзкіе вельмо. Ліпляны. 2. Глыбокія галёшы, купленыя ў магазіне. Трэбо чуні купіць, бо валенкі ўсегда будуць мокрые. Чырвонабярэжжа.
ЧУРБАК і ЧАРБАК м. Цурбан. Чого ты стоіш, як моняк? Узяў бу сокеру да чурбака разрубаў. Данілевічы. Попілілі дзерэво на чарбакі, а потомака рубалі. Ліпляны.
ЧУХАЛКА ж. Чуханне. Короста – ето вельмо чухалка веліка. Тонеж.
ЧЫНА ж. Дошчачкі для раздзялення нітак асновы на два рады. Як почынаемо сноваць, чыну роблім. Тонеж.
ЧЫРАК м. Гнойны нарыў, скула. Большые болячкі на целі – чыракі, а меньшые – вусупка. Тонеж.
ЧЫРВОНЕЦ м. Птушка, снягір. У одных чырвонцоў красненькое воле, а ў другіх – сівенькое, серэнькое. Дінілевічы.
ЧЫРВОНЧЫК м. Памянш. да «чырвонец». У поўрэ чырвончык не летае, вон зімуе. Данілевічы.
ЧЫРКА ж. Качка, чыранка. Малые качкі – чыркі, а велікіе – крыжніе. Маркоўскае.
ЧЫРЫКАЦЬ незак., экспр. Спяваць. Дзеўкі по весне залезаюць на тые поды і чырыкаюць песні. Тонеж.
ЧЫРЫЦА ж. Качка, чыранка. Хоч бу чырыцу яку пудстрэліць. Данілевічы.
ЧЫРЫЧКА ж. Вяснянка, агульная назва для веснавых песень. Му спеваемо чырычку на поду. Мое дзеўкі шчэ ее спеваюць. Тонеж.
ЧЫСТОЦЕЛ м. Травяністая расліна. От вусупкі чыстоцел, параць его, умазваюць цело, а потомака змуваюць водою. Тонеж.
76 👁