Старонка 147
◀ / 157 ▶
Падварак. ЧАДО н. Сям'я, род. Кленом поліцаеў: «Шчоб іх чадо звелос». Тонеж. ЧАКУХА ж. Палка, якой таўкуць бульбу. Роблім таку чакуху кортоплікі м'яць. Буйнавічы. Драўляны малаток. Данілевічы. ЧАМАРЫЦА ж. Маленькая рыжая мурашка. Чамарыцы едкіе, штук тры ўлезе за пазуху – не вытрымаеш: горыць усе цело. Тоне. ЧАПКО прысл. Прылежна. Коб ходзіў чапко коло коня, вон не буў бу такі пусценькі. Тонеж. ЧАПЛЕЙКА ж. Памянш. да «чапляя». От только не послухай, озьму на цебе чаплейку. Падварак. Ужэ ўсе вілошнікі помула, только одна чаплейка зосталас. Дзяржынск. ЧАПЛЯЯ ж. Чапяла. Постаў чапляю ў куток. Тонеж. ЧАРОЦЯНЫ прым. Чаротавы. Крыша чароцяна год-два пустоіць і процекае. Падварак. ЧАРСТВЫ прым. Паляжалы, цвёрды (пра хлеб), чэрствы. Аж поцвіце чарствы хлеб. Падварак. ЧАРУШЭЧКА ж. Маленькая чарка. Горэлку чарушэчкамі п'юць. Тонеж. ЧАСНЫК м. Часнок. Як робім росол, часнык кідаем, вокроп, вішэннік у бочку з гуркамі, помідорамі, а наверх кружок клодом. Тонеж. ЧАСТАКА прысл. Часта, часцяком. Коб так частака не вупіваў, ходзяіноваў бу добрэ. Лельчыцы. ЧАСЦЕКА прысл. Часта, часцяком. Му самі некалі часцека ето робілі: кідалі коўтуўннік у кучарэ. Лельчыцы. ЧАТА ж. Група людзей. Нешто людзі чатамі збіраюцца, мо новосць яка е. Падварак. ЧАХКАЛ м. Птушка, жулан. Вуводок чахкала найдзеш, озьмеш у руку, і вон поўзе тогды з кубла. Данілевічы. ЧАШКА ж. Высечаная ў бервяне выемка для другога бервяна (у зрубе). Вурубаюць чашку да кідаюць у ее друге полено. Тонеж. ЧВЯРСТЫ прым. Паляжалы, цвёрды (пра хлеб),чэрствы. І зноў чвярстого хлеба прывезлі ў лаўку. Прыбалавічы. ЧМЕЛЁВЫ прым. Чмяліны. Чмелёвое кубло найшоў і мед вуссаў. Маркоўскае. ЧОБОТ м. Бот. У чобоцех важко ходзіць. Дратвой шыюць чоботы. Кагуць, чобот такіх богато прывезлі ў лаўку. Тонеж. Пуд лужком чоботы стояць. Даніловічы. Надзела перршы раз чоботы да мулякі пунамульвала. Лельчыцы. ЧОВЕН м. Лодка, выдзеўбаная з дрэва. З дрэва доўбаўса човен сокерою. Ліпляны. ЧОП м. Шпунт. Коб хоч чоп не сорвало з бражніка. Ліпляны. ЧОРНОБРЫЎЦЫ мн. Травяністая расліна. Не хорошо чорнабрыўцы пахнуць, жоўтым цветом цвітуць. Ліпляны. ЧОРНОГОЛОЎ м. Травяністая расліна, падвей. Чорноголоў на болоці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 157 ▶