бородоўкі губілі. Тонеж.
ЦЭБЕР м. Цэбар. У цэбры кортоплю мнуць, коровам пойло даюць. Маркоўскае. На ўтро заготаўляем воду ў цэбры. Ліпляны. Кісляку позлівала поўные цэбры. Тонеж. Драўлянае вядро для выцягвання вады са студні. Тонеж.
ЦЭЛІЦКА ж. Непакрытая цялушка. Прыв'ёў таку цэліцку малу, а корову здаў. Маркоўскае.
ЦЭЛКА ж. Цэўка. Накатвае жонка тые цэлкі да кладзе ў чоўнік. Тонеж. Насучы на цэлку ніток. Буда-Лельчыцкая.
ЦЭЛЬ ж. Губа. На берэзе цэль е, не надо ее варыць. Тонеж.
ЦЭЛЬЦОМ прысл. Цалкам, не распілоўваючы на кавалкі (пра бярвенні). Баля цэльцом ідзе. Тонеж.
ЦЭНТРАЛКА ж. Паляўнічая стрэльба. У цэнтралцы потроны ў рульку ўстаўляюцца. Ліпляны.
ЦЭТНІК м. Чацвярцінка. Ганно, куды ты цэтнік пуставіла? Чырвонабярэжжа.
ЦЭСНОК м. Часнок. Кідаюць у ночву з м'ясом перэц з цэснаком. Тонеж.
ЦЮПКІ прым. Крамяны, цвёрды. Козляк важкі, цюпкі, а моховік легчэйшы. Ліпляны. По нізох, по мучкох ростуць краснюкі, воны такіе цюпкіе. Маркоўскае.
ЦЮЦЮН м. Тытун. У воросі цюцюн можэ полежаць. Тонеж. Цюцюн трэбо пасынковаць. Чамернае. На ніточку наніжэ цюцюн. Крэша дзед цюцюн да зублёнкі круціць цэлы дзень. Мілашавічы.
ЦЯГА ж. Груз. Важку цягу воламі перэвозілі. Ліпляны. А ходзяін не ўповае, важку цягу накладае, а з пугорка сам седае. З нар. песні. Там жа.
ЦЯГЛО н. Цяглавая сіла. У богатырэй було цягло яко хоч: коні, волы. Падварак.
ЦЯПКА ж. Матыка з суцэльным жалезным наканечнікам. Цяпкамі пурэй збіваем і ўскрай зносем. Мілашавічы.
Ч
ЧАВІЦЬ незак. Давіць, ціснуць. Чы ж ето чэлавек: за горло жонку чавіць і рота дзерэ. Мілашавічы. Ты што там чавіш его? Падварак.
ЧАВУН м. Чыгун. Зразу ставіш чавуны на прыпек, а потомака ў печ. У вілкох ковешнік надломаўса – не могу чавуны з печы достаць. Тонеж. Коб бачылі, якіе чавуны прывезлі ў лаўку. Прыбалавічы.
ЧАВУНЕЦ м. Невялікі чыгун. На ўсю кумпанію наварылі осем чавунцоў кортоплі. З'елі два чавунцэ і шчэ просяць. Тонеж.
ЧАВУНЧЫК м. Памянш. да «чавун». Муку сыплем у чавунчык з молоком, як колотушку роблім. Тонеж. Чавунчык накладаю гарбузяных половінок, спару і свіньям даю. Ліпляны. Трэбо нашкрэбці чавунчык кортоплі.
74 👁