ЦІВЕНЯ н. Кураня, куранятка. Кура вувела тры цівеняці, і нехто іх поеў. Падварак. Лізко, занесі цівенякам воды. Чырвонабярэжжа.
ЦІНЕВОСЕ прысл. Даўно. Вон жэ ціневосе тут хоіць. Астражанка. У нас ціневосе була маці. Тонеж.
ЦІПЕЦ м. Кусцістая нярэзкая трава. От ужэ вукосіў ціпец чыста. Той его вукосе добрэ, хто ўмее косу строіць. Ліпляны.
ЦІСЫ мн. Ціскі. У цісах золезо рашпілем точаць. Падварак.
ЦУР м. Дзіцячая гульня (качаюць мяч па ямачках). Навек дзеці збіраюцца і граюць у цур. Ліпляны.
ЦУРКА ж. 1. Палачка з насечкамі, пры дапамозе якой звязваюць снапы. Жнейка пудопне конец цуркі пуд перэв'ясло і шчэ перэкручае, коб крэпчэй було. Мілашавічы. 2. Аголенае сцябло. Корова поела гічанье, осталіс одные цуркі. Буда-Лельчыцкая. 3. Частка рукі ніжэй локця. Пока корову подоіла, так ужэ цурка зоболела. Падварак.
ЦУРКАЦЬ незак. Спяваць з перарывамі, ціўкаць (пра птушак). Голубят – турок цуркае, несе дзве яйцэ. Данілевічы. Вісоко ўзлетае чубойкун і цуркае. Тонеж.
ЦУРУБОЛКА ж. Аголенае сцябло травяністай расліны. Жукі так об'елі кортоплю, шо только цуруболкі стырчаць. Астражанка.
ЦЫБУЛЬКІ мн. Лушпайкі з цыбуліны. Скідаю ў гладышэчку з водою цыбулькі да шчэ прыкіну яку краску і на Велікдзень крашу яйцэ. Ліпляны.
ЦЫБУЛЬНІК м. Кіпень з лушпайкамі ад цыбулін. Бозка пудкідаем у цыбульнік, коб яйцэ хорошые булі. Ліпляны.
ЦЫБУЛЬНІЦА ж. Кіпень з лушпайкамі ад цыбулін. Красяць цыбульніцэй яйцэ. У чом ты красіла яйцэ? – У цыбульніцы. Тонеж.
ЦЫБУЛЬНІЧЭК м. Памянш. да «цыбульнік». Пудкідаем бозка ў еты цыбульнічэк, коб яічко добрэ красілоса. Ліпляны.
ЦЫГАНКА ж. Шаршатка. Цыганка – ето ж наглая голка. Ліпляны.
ЦЫКЛЫ мн. Цуглі. Кантар без цыклоў. Цыклы лошыцы даем у рот. Тонеж.
ЦЫПЛЯТКО н. Куранятка. Цыплятко хочэ погрэбсціса. Тонеж. У мое ятроўкі задушыў собака сем цыпляток. Ліпляны. Тхор у цыпляток головы од'едае, а то не есць. Данілевічы.
ЦЫПЛЯТНІЦА ж. Курыца, якая водзіць куранятак. Друга цыплятніца нікого к цыпляткам не пудпусціць. Лельчыцы.
ЦЫРКАЦЬ незак. Стракатаць (пра цвыркуна). Пуд печ'ю ў хатох цыркуны поночы цыркалі. Тонеж.
ЦЫРКУН 1 м. Цвыркун. Мало хто етых цыркуноў бачыць: воны ж пуд печкою седзяць і ўсю ноч цыркаюць. Тонеж.
ЦЫРКУН 2 м. Конік, насякомае. На лугох цыркуны плыгаюць далеко-далеко. Тонеж.
ЦЫРКУНЧЫК м. Памянш. да «цыркун 2». Ловілі етые цыркунчыкі да
82 👁