Старонка 144
◀ / 157 ▶
корову. Коб шчо ей на мусу зробіць? Чэмернае. ЦЕЛЮШНІК м. Чалеснікі. Як огонь у целюшнік скачэ, страшно, коб хоч хата не згорэла. Палварак. З золеза робляць целюшнік. Тонеж. ЦЕЛЯЧЫНА ж. 1. Цяляціна. Кантлеты смашные з целячыны. Падварак. 2. Цялячая скура. Мой бацько вуробляў анучы з целячыны, воны ж воду не пропускаюць. Данілевічы. ЦЕМНОЧЫ прысл. Поначы. Дзе ты цемночы ходзіш? Падварак. ЦЕМРА ж., экспр. Неўрадлівае поле. На той жэ цемры нічога не росце. Падварак. ЦЕНЕТО н. Сеткавае палатна. На ставок нацягаецца ценето. Мілашавічы. З ніток плетуць ценето. Падварак. Обручэ ў жаку стаўляць, шчоб не стульвалос ценето. Маркоўскае. ЦЕПЕРА прысл. Цяпер. Нема цепера плоці, вувеласа. Маркоўскае. ЦЕПЕРЭЙКА прысл. Цяпер. За дзесят рублей цеперэйка ніхто не пожане товар пасціць. Тонеж. ЦЕПЕРЭКА прысл. Цяпер. Мало ў кого цеперэка пчолкі е. Сярэднія Печы. О, цеперэка вон гойны стаў, бо за брыгадзіра обралі. Падварак. ЦЕПЕРЭЧА прысл. Цяпер. То й цеперэча вараць кашу на хрэсьбіны. Тонеж. ЦЕПЛОГРЭЙКА ж. Фуфайка. По ходзяйству робіць у цеплогрэйцы добрэ. Падварак. ЦЕПЛЮК м. Куранятка. Ето ж та кура, што водзіла целюкі. Тонеж. ЦЕРНІЦА ж. Ручная ільнамялка. Труць, бувало, у церніцах плоскуні, а потомака прадуць, ткуць полотно. Ліпляны. Коноплі просцелемо, а потом іх у церніцы тром. Тонеж. Пуд трэпашку лён ідзе опосле церніцы. Маркоўскае. ЦЕРЦЕНІК м. Блін з бульбы. У печку стаўляць церценікі, мочаюць у сметану. Воды поп'ем от іх. Тонеж. ЦЕСЁЛКА ж. Прылада, якой выдзёўбваюць з дрэва ночвы, ложкі, чоўны; цясля. У цесёлцы е ручка й залезная ўтулка. Мілашавічы. Колісь цесёлкамі ложкі робілі, ночву. Ліпляны. ЦЕСЛІВЫ прым. Сыры, недапечаны (пра хлеб). Тут хлеб такі пекуць: то загараны то цеслівы. Тонеж. ЦЕСНЕНЬКО прысл. Цеснавата. Цесненько звяжуць бороду красною шмоткою і свецяць на Спаса. Тонеж. ЦЕСЬМА ж. Тасьма. На моткох цесьма е. Тонеж. ЦЕЦЕРА /1/ ж. 1. Цяцера. З земле цецеры важко ўзнімаюцца. Тонеж. Цецера веліка, рабенька, як кура. Ліпляны. 2. экспр. Глухі чалавек. Хоч з пушкі палі – ета цецера не почуе. Падварак. ЦЕЦЕРА /2/ ж. Пеўнік стракаты, грыб. Цецеры сівенькіе, і шэрсць у іх пудо дном, як на козе. Маркоўскае. ЦЕЧКА ж. Чарада ваўкоў. Зімою боязно було ходзіць по лесі: можэ напасці цечка воўкоў. Маркоўскае.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбдзіла, воўкбў, выдзёўбваюць, дббрэ, конбплі, лбжкі, мбжэ, моткбх, нбчву, нічбга, опбсле, пасщ^ь, плоці, попем, потбмака, почўе, пчблкі, стбўляць, хбдзіш, це^ка, цепйра, цернйца, цйнето, шмбткою
75 👁
◀ / 157 ▶