ХРАПА /2/ ж. Замерзлая гразь. Зара ж храпа така, шчо возом по дорозі не поедзеш. Ліпляны. По храпі пройці не можно. Данілевічы.
ХРАПІНА ж. Ножка і стрыжань качана. Качаны зрубаем, а храпіны зостаюцца на городзі. Тонеж.
ХРЫСТОВА КРОЎ ж. Лугавая валошка. Як корова более на кроў, хрыстову кроў ей даюць. Данілевічы.
ХРЫШЧЭНІК м. Хросны бацька. У госці навек зовом хрышчэніка. Тонеж.
ХРЫШЧЭНІЦА ж. Хросная маці. Пуд хрэстом колісь хрышчэніца дзержала дзіцятко. Ліпляны.
ХРЭСНА НЕДЗЕЛЯ ж. Тыдзень перад Вялікднём. У серэду на хрэсну недзелю пеклі хрэсты з цеста. Ліпляны.
ХУДНЕЦЬ незак. Худзець. Дзеўка худнее, а ў лечэбніцу не йдзе. Падварак.
ХУДОБА ж. Жывёла. Жытня сечка порожня, ее худоба не хочэ есць. Тонеж. На весняного Юр'я хвосты пудрэзваюць худобі. Ліпляны. Дзе воўк шчэнецца, хай ходзіць худоба – не берэ. Данілевічы.
ХУДОБІНА ж. Жывёліна. Худобіна з'есць оўёх – і здохла. Тонеж. Кагуць, што худобіна здохае, як ласіца чэрэз ее перэбежыць. Ліпляны.
ХУСТА ж. Хустка. Напні хусту. Ліпляны. Тые разы за дзесяць копеек озьмеш хусту тэрноўку. Мілашавічы.
Ц
ЦАДЗІЛОК м. Цадзілка. З рэдкого полотна цадзілок робім. Ліпляны.
ЦАДЗІЦЬ незак. 1. Цадзіць. Мітлашавічы. 2. Выціскаць. З брушніц смашны сок цадзяць. Ліпляны.
ЦАЛЁЎКА ж. Дошка таўшчынёю ў адну цалю (2,54см.). Данілевічы.
ЦАЛІК м. 1. Цалік. Дорогу замело, і я цаліком проехаў з версту. Данілевічы. 2. Абложная зямля. На тым цаліку з войны нічого не сеялі. Падварак.
ЦАЛЯ ж. Адзінка вымярэння даўжыні (2,54см.). Колісь вумералі дзерэво только цалямі і аршынамі, а мэтроў і санціметроў не зналі. Маркоўскае. У ручкі баля не ўлезае: вона дваццаць і болей цалей. Тонеж.
ЦАНДАЛЬ м. Сандаля. Дзеўкі носяць цандалі летом. Данілевічы.
ЦВЕЛІЦЬ незак. Дражніць. Хваціць цвеліць дзіця: воно ж і так плачэ. Астражанка.
ЦЕЛЕСО н. Драўніна. До голья ў дзерэві целесо. Ліпляны.
ЦЕЛЕШ м. Адпіленая частка дрэва. Озьмем целеша да порэжэм на дошкі. Астражанка.
ЦЕЛЕШЫ мн. Урочышча. Тонеж.
ЦЕЛІЦА ж. Цёлка. Узялі да й продалі корову, а целіцу собе оставілі. Падварак. Дарую ту целіцу, што скачэ з печы на поліцу. Тонеж. Целіца ссе
Дадатковыя словы
гблья, гбсці, горбдзі, дбшкі, дзеўкі'нбсяць, дзеўкіносяць, дорбгу, дорбзі, здбхла, зесць, нічбго, пекліхрэсты, пройціне, рббім, рўчкі, тблько, тэрнбўку, хбдзіць, хрыстбву, хрэсна, хрэсну, хрэстбм, худбба, хўста, хўсту, цалікбм, цанда^ль, юря
73 👁