ХЛЯГА ж. Слота, хлюпота. Така хляга на дворэ, шчо не хочэцца вілазіць з хаты. Падварак.
ХЛЯЖКА ж. Металічная салдацкая пляшка. Воду хорошо браць у хляжцы на поле. Падварак.
ХЛЯХОТАЦЬ незак. Трапятаць. От ляку сэрца шчэ й зара хляхочэ. Ліпляны.
ХОДЗЯІН м. Гаспадар, муж. Да вон мого ходзяіна буў хросны бацько. Ліпляны. Твой ходзяін дома? – Нема. Сярэднія Печы. Ето ж ходзяін закоморкі такіе порубаў. Колі хорошы ходзяін, то добрэ жывецца. Тонеж.
ХОДЯІНОВАЦЬ незак. Гаспадарыць. Му ўдвох з братом ходзяіновалі. Падварак. Коб так частака не вупіваў, ходзяіноваў бу добрэ. Лельчыцы.
ХОДЗЯІНОЎ прым. Гаспадароў. Мо б ты мне ходзяіноў тулуп на дзень дала? Падварак. Устань ты, козонька, пробудзіса, по ходзяіновому дому пройдзіса. З нар. песні. Ліпляны.
ХОДЗЯЙКА ж. Гаспадыня. У тое ходзяйкі дзве хаці. Тонеж. Ну й ходзяйка: только й знае варыць марзюху. Заберажніца.
ХОДЗЯЙСТВО н. Гаспадарка. Як у кого обсевок получыцца, то, кагуць, будзе погано по ходзяйству. Падварак.
ХОДЗЯЙЧЫН прым. Гаспадынін. У ходзяйчыной дзеўкі такі ўжэ чэловек доладны. Падварак.
ХОДУН м. Прылада для дзяцей, якія не навучыліся хадзіць. Шчэ мой ходзяін робіў еты ходун. Ліпляны.
ХОІЦЬ незак. Хадзіць. Буду хоіць цэлы дзень, пока не наберу мулін. Тонеж. Хой у лаўку по маляс. Прыбалавічы. Антаніно! Куда ты хоіла? Мілашавічы.
ХОНДЗЯ ж. Малярыя. А так прытаіцца хондзя, і, здаецца, ее нема. Чэмернае. Сходзіў мой Іван на рыбу, а потомака як узяла его хондзя трасці. Падварак.
ХОРМА ж. Пасудзіна, у якой пякуць хлеб. У хормі пекці так добрэ. Астражанка.
ХОРОШО прысл. Добра. Шклюд хорошо чэшэ. Данілевічы. Сон вельмо хорошо пахне. Тонеж. Не хорошо чорнабрыўцы пахнуць, жоўтым цветом цвітуць. Ліпляны.
ХОРОШЧЫ прым. Лепшы. З сітового дуба самые хорошчае дрова. Данілевічы.
ХОРОШЫ прым. Добры. Націранье з подорожніка хорошэе. Ліпляны. Вувораў хорошы груд. Жыто було на навіне вельмо хорошэе. Там жа.
ХОЧ часц. Хоць. Таке ўжэ жытко було старым да негожым, шо хоч об сцену головой: нема того дня коб шо не болело. Сярэднія Печы.
ХРАК м. Кныр. Заводскіе хракі наглые буваюць. Ліпляны.
ХРАПА ж. Ножка і стрыжань качана. Храпу з качаноў жонка ссекае і ставіць у лёгкі дух. Тонеж. Дзеці облупляюць качана да храпу едуць. Ліпляны.
79 👁