Тонеж.
ХВОЛІСЦЕЙ м. Фарсун. От хволісцей задаецца, у его того нема, а вон усероўна хваліцца. Тонеж.
ХВОРОСЦЯНКА ж. Будка з галля. У войну поробілі ў лесі хворосцянкі да й жылі там тыжні два. Мілашавічы.
ХВОРОСЦЯНОЧКА ж. Пямянш. да «хворосцянка». Мо хлопчакі ету хворосцяночку зробілі? Воны ж по весне граюць тутака. Падварак.
ХВОРТКА ж. Брамка, веснічкі. Зашчэпка хвортку закрывае. Ліпляны. Не зашчэпвай хвортку. Тонеж.
ХВОСА ж. Штучны сцёк вады. За ноч у хвосі воды прыбыло после леі. Падварак.
ХВОСТ м. 1. Хвост. Бровы красные і большые ў цецерука, хвост раздвоены на двое. Данілевічы. 2. Участак поля. Коб посееў етого хвоста, поеў бу смашна. Ліпляны.
ХВОШЧА ж. Пуга. Хвошча коня пугае. Тонеж.
ХВОШЧЭВІЦА ж. Хвошч. От ляку хвошчэвіца помогае. Напіса й муйса ею – і хорошо, только не зацегаць. Тонеж.
ХВОШЧЭВІШЧЭ н. Хвошч. Як хто негожы, параць да п'юць хвошчэвішчэ. Тонеж.
ХВОЯНКА ж. Птушка, малінаўка. У хвоянкі голубые яйцэ. Данілевічы.
ХІБ м. 1. Хіб. На хібу само луччэ сало. Маркоўскае. 2. Карак у чалавека. На таком, як у цебе, хібу можно вуехаць. Падварак.
ХІЗОК м. Варыўня. Трэ ў хізок кортоплю перэнесці. Прыбалавічы.
ХІМА ж. Імя. Хіма пошыла собе нового коптана. Астражанка.
ХІМАРАДЗІЦЬ незак. Капрызіць. Чого ж ето дзіцятко хімарадзіць цэлы дзень? Мо заболела? Падварак.
ХІМАРАДЫ мн. Капрыз. Але ж і хімарадаў у ее. Падварак.
ХІНДЗЯ ж. Малярыя. Хай вона проваліцца, ета хіндзя; у мене була. Як узяла трасці, думаў, шчо не вужыву. Падварак.
ХІРЭЦЬ незак. Станавіцца чахлым. Луччэ ўмерці, як навек хірэць. Тонеж.
ХЛЕБНЫ КОРЭНЬ м. Луговая валошка. По жэнскому хлебны корэнь помогае. Жонкі вукопаюць его корэнь і параць. Лельчыцы.
ХЛЕБОРОБНЫ прым. Урадлівы. Песчана земля не така хлеборобна. Падварак.
ХЛЕПЕТАЦЬ незак. Трапятаць. Пройдзеш кіломэтру – і сэрца ўжэ хлепешчэ. Падварак.
ХЛОПЧАК м. Хлапчук. Наш хлопчак як гоплюк, а навек усе перэедае. Тонеж. Зберэцца богато хлопчакоў, зробляць жэлобочка і яечко пускаюць (гульня). Ліпляны. Хлопчакі омужаліса да й пуйшлі поночы на могліцы. Лельчыцы.
ХЛУД м. Палачка, на якую надзяюць цэўку. З чого ето тобе хлудоў наробіць? Данілевічы.
86 👁