фамільянтох. Маркоўскае.
ФІЦЫЯНТ м. Франтон. Трэбо було б фіцыянта зобіць. Сярэднія Печы.
ФЛАНГОВЫ прым. Зроблены паўз два бакі, на дзве створкі (пра дзверы). Пятдзясаткі ідуць на фланговые дзверы. Тонеж. На дзве половінкі отчыняюцца фланговые дзверы. Данілевічы.
ФЛАНДЗОВЫ прым. Зроблены паўз два бакі, на дзве створкі (пра дзверы). Фландзовые дзверы робляцца з двумамі половінкамі. Тонеж.
ФЛЯГА ж. Металічная салдацкая пляшка. З войны шчэ ў мене фляга е. Данілевічы.
ФОРТКА ж. Брамка, веснічкі. Запні фортку, коб куры на вуліцу не вуходзілі. Тонеж.
ФУГАНОК м. Гэблік для гладкай апрацоўкі дрэва. Як после сушчэпка моха нема на доске, чысцяць ее фуганком. Данілевічы.
ФУТ м. Адзінка ваымярэння даўжыні. У сажны чэтырнаццаць футоў. Тонеж.
Х
ХАЙ часц. Няхай. Хворобу хай з'есць: не йшла за того хлопца, будзе седзець за вусадку. Тонеж.
ХАМУЦІК м. Кольца ў ніжняй частцы ручкі долата. Хамуцік набіваем, коб ручка не раскололас. Данілевічы.
ХАЛЕПА ж. Слота, хлюпота, дрэннае надвор'е. Ну й халепа: у таку погоду ходзяін собаку на двор не вугоняе. Буда-Лельчыцкая.
ХАПЧЫК м. Чапяла. У кутку хапчык стоіць. Тонеж.
ХАРЧ і ХАРЧЫ мн. Яда, харчаванне. Колісь торба була на харч. Маркоўскае. А его шурак наберэ торбу харчоў, як ідзе пасціць товар. Тонеж.
ХАРЧАВАЦЦА незак. Сталавацца. На моем столе харчаваліса стоўбуны. Маркоўскае. У мене харчаваўса одзін копач; дзень робіць, а ноч з дзеўкамі ходзіць. Падварак.
ХАРЧАВАЦЬ незак. Карміць. Кожан за свого сына харчаваў вучыцеля по дню, по два, по тыжню. Падварак.
ХАУТ м. Дрэва з выгніўшым асяродкам. У хауці е только яке порохно. Маркоўскае. От хороша хвоя ўпала, а ето хаут: дзіркі погнілі. Ліпляны.
ХАУТНЫ прым. Спарахнелы. На хаціну хаутна дзерэвіна не йдзе. Маркоўскае.
ХВАРТУК м. Фартух. Вукорміла ўсе дзеці з хвартука. Тонеж.
ХВІЛЯ ж. Вецер. Хвіля пуднімае волну і б'е ў лодку. Ліпляны. Схопіласа така хвіля, што дзерэво можэ поломаць. Як ухопіла хвіля кучкі да як поперла іх по полю. Тонеж.
ХВІРАНКА ж. Фіранка. Запні хвіранку. Ліпляны.
ХВОЙКА ж. Хвошч. Дзе хоч, хвойка пробіваецца, вуполоць ее не можно.
Дадатковыя словы
д<(ске, д^іркі, зесць, надворе, п^лю, пятдзяс^ткі, сал^дацкая, седз^ць, фдандз<4вые, х^уці, харчав^ўса, ч^сцяць, ідўць
74 👁