Старонка 139
◀ / 157 ▶
шклянку чаю. Лельчыцы. УРОВЕНЬ прысл. Нароўні. Закідаюць жэнь на голіну ўровень з вульем. Тонеж. УСПЛЕНЬЕ н. Рэлігійнае свята 25-27 жніўня. На п'яценкі ў Дуброўках госці, а ў Хуторы на Успленье й провадну. Падварак. На жыто землю воруць после Успленья. Ліпляны. УСТРЫКНУЦЬ зак. Утаркнуць. Ходзяйка на городзі устрыкне там горбуза, там сонечніка. Маркоўскае. Зробіць другі чэловек такі зубель: палку рошчэпіць, лучынку ў ее устрыкне, запаліць і пудкурвае пчолок. Тонеж. УСТРЭМЛЯЦЬ незак. Убіваць, устаўляць. Дуга ў дзірку ўстрэмляецца, а тамака коса пробіваецца палцы на два. Падварак. УСУХ м. Дрэва з амярцвелай унутранай часткай. На дрова ўсух бером. Данілевічы. УСХАПВАЦЦА незак. Усхоплівацца. Капне дождзь – балбушэчка усхапваецца. Тонеж. УТОПАЦЬ незак. Тануць. Чэловек утопае, а воны стояць, як монякі якіе. Тонеж. УХОДЗІНЫ мн. Наваселле. Мало хто зара ўходзіны спраўляе, зберэцца чэловек п'яць-шэсць, вуп'юць горэлкі – і ўсё. Падварак. УЦЕКАЦЬ незак. Уцякаць. Умерла жонка ў курэне, кінулі ее ўсе і побеглі ўцекаць. Я за ее – на плечы і дублю. Тонеж. УЦІРАЛЬНІК м. Ручнік. У мене шчэ й зара е ўціральнікі, настольнікі свое роботы. Ліпляны. До ўціральніка прышывалі ґарункі. Падварак. Настольніца шэршы за ўціральніка. Тонеж. УЧАДЗЕЦЬ зак. Учадзець. Другі пойдзе по богніцы – голова боліць, а я не ўчадзею. Ліпляны. От буяшніку ўчадзець можно. Тонеж. УЧКУР м. Палачка для зашпільвання. Раньшэ пошые хто штаны, загартае мотузка і ўстаўляе учкур. Ліпляны. УШАК м. Вушак. Год робіць одрыну, а ўсё ўшака станоўліць. Тонеж. УШПАРАЦЬ зак., экспр. Прайсці. Друга баба ў шэсцьдзесят год ушпарыць сорок кілометраў і шчэ дома порацца. Тонеж. Ударыць. От як ушпару мецелкою по крылох, то не будзеце ў огород летаць. Тонеж. УШУЛО ж. Шула. Коб хоч ушула прывезці на одрыну. Тонеж. Што стоіш, як ушуло! Лельчыцы. Прыв'ёз дзерэво на ўшуло, а як паз вубраць. Падварак. Ф ФАДРА ж. Фаза, квадра. У месяцы е чэтыры фадры, одна фадра – до молодзіка. Тонеж. ФАЛДА ж. Зборка, складка,. Хочу, коб мне пошылі плацье з фалдамі. Маркоўскае. ФАМІЛЬЯНТ м. Аднафамілец, цёзка па прозвішчу. Моркоўскае звецца по
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 157 ▶