Старонка 152
◀ / 157 ▶
попрала шмацье? Жмурнае. ШМОТКА ж. Кавалак матэрыі, рымзан. Солідолем ці мосцею якою обмажэ пенечка з яблоні, обвяжэ шмоткою. Цесненько звяжуць бороду красною шмоткою і свецяць на Спаса. Тонеж. ШНІПЕР м. Чатырохкантовы брус. Шклюдом шніперы чэсалі. Ліпляны. ШО займ., злучн. Што. Шо тут було мадзведзяў, лосяў! Сярэднія Печы. Пасцвіліса сіву волы, Да ўсе поўлегалі. А дзе ж нашы ротаікі, Шо намі оралі? З нар. песні. Тонеж. ШОБ злучн. Каб. Перуць полотно не раз, а несколько, да шчэ зімой на мороза вукінуць, шоб белей вонэ було. Тонеж. До Юр'я шоб було сено і ў дурня, а на Міколу подавай да й вілкі поховай. Маркоўскае. ШОЛУДЗЬ ж. Шалушэнне скуры на галаве. Ходзіць, татэк клягіня, а шолудзь з головы не вуводзіцца. Падварак. ШОПА ж. 1. Павець. Робілі шопу да возы ставілі тудой, шоб не моклі. Тонеж. Ідзі ў шопу, наберы дроў. Сярэднія Печы. 2. Дах над склепам. Пуд шопою лежыць копаніца. Астражанка. Зробілі шопу, штоб кортопля не замокла. Там жа. ШОСТАК м. Старадаўняя манета (тры капейкі). Маркоўскае. ШПАЛА ж. Частка бервяна, абчасанага з двух бакоў. Шпала чэшыцца на два бокі. Тонеж. ШПАР м. Паз. Гонта ў шпарэ ложыцца. Чэмернае. Як ушуло робляць, вубіраюць драчку, і тогды полено ложаць у шпар. Сярэднія Печы. Ты одзін шпар погано замазала. Падварак. ШПАРОВАЦЦА незак. Пазавацца. Гонта шпаруецца, а дранку роўняюць стругам. Тонеж. ШПАРОВАЦЬ незак. Пазаваць. Ушуло шпаруем, а потомака кідаем у шпар дзерэво. Тонеж. ШПЕНІК м. Шпянёк. На шпенік накладаюць полено. Тонеж. ШПУГА ж. Калок, які ўбіваецца ў бервянні (паміж вокнамі). Як робляць просценкі, прокручаюць ніжне да верхне дзерево да закладаюць таку шпугу, коб дзерэво не вернулос нікуды. Тонеж. ШТАКЕТ м. Штакетнік. Тонеж. ШТАПОМ прысл. Від шва. Му дзве полкі перэгортваем і штапом шыем, коб дзірочка ў дзірочку пуподало голкой. Ліпляны. ШУЛЬХА ж. Клетка з клёпак. Клепчарэ сложаць у шульхі клепкі, коб воны не коробіліса. Данілевічы. ШУЛЯК і ШУПЛЯК м. Мяккі качан. У стоўб пойдзе расадзіна і понаростаюць тогды етыя шулякі. Ліпляны. Шуплякоў було летось у нас богато. Астражанка. ШУЛЯЧОК м. Памянш. да «шуляк». От якіе пустые ў мене качаны: одные шулячкі. Тонеж. ШУМА ж. Перацёртае сена пасля зімы. На пудсцёл шуму бером.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ci^y, бе^іей, вокнамі).^як, вс^лы, вув^дзіцца, гблкой, голов^і, н<шіы, нш^сет, ор^лі, понарбстаюць, пр^сценкі, прок^уч^оць, рот^ікі, ш<(пу, ш^лудзь
73 👁
◀ / 157 ▶