ТРЭПАЛКА ж. Ільномялка. Поперэдо лён сушаць у сушне, а потомака ў трэпалку его подаюць. Як пускалі трэпалку, брыгадзір говорыў: «Ідзі, дзед, да сушню обглянь». Ліпляны.
ТРЭПАЦЬ незак. Трапаць. Лён трэпаюць – отрэпкі лецяць. Данілевічы.
ТРЭПАЧКА і ТРЭПАШКА ж. Трапло. Трэпачкою лён трэпалі. Тонеж. Полож трэпашку на ослон. Вусаў. Пуд трэпашку лён ідзе опосле церніцы. Маркоўскае.
ТРЭЦЯК м. 1. Поле, якое тры гады не ўгнойвалася. На трэцяку грэчку сеелі. Ліпляны. После спасаўкі на трэцяку сеюць жыто. Маркоўскае. 2. Плата за арэндную зямлю. Маркоўскае.
ТУДОЮ, ТУДЭЙ і ТУДОЙ прысл. Туды. Шла тудою пешкі, а назад шохвер пудвёз. Тонеж. Не едзь тудэй: там панька. Чэмернае. Робілі шопу да возы ставілі тудой, шоб не моклі. Тонеж.
ТУЛУБ м. Корпус у жаку. У тулуб овершэк устаўліваецца, коб заходзіла рыба. Мілашавічы. З вусцья рыба попадае ў тулуб і назад не можэ вуйсці. Маркоўскае.
ТУЛУП м. Доўгая зімняя вопратка з аўчын. Тулуп без зобороў шылі. Ліпляны. На поўшубок тулупа напіналі. Данілевічы.
ТУМНА прысл. Цьмяна. Учора заходзіло сонца тумна – дождзь будзе. Тонеж.
ТУРБОВІНКА ж. Сцяблінка. Як уродзяць помідоры, на кажной турбовінцы іх богато. Ліпляны.
ТУТАКА прысл. Тут. Тутака навек рыбу лоўляць. Маркоўскае.
ТУШОНІКІ мн. Тушаная бульба. З м'ясом тушонікі тушаць да шчэ й сала лінуць і трошкі кропу. Тонеж. У тушонікі ўкропу трошкі пудліваем. Ліпляны.
ТУШОНКА ж. Тушаная бульба. Сегоні заставіла на обед тушонку. Лельчыцы.
ТЫЖАНЬ і ТЫЖДЗЕНЬ м. Тыдзень. Петрыкоўцы по два тыжні коледовалі. Маркоўскае. Тыжняў два ўжэ не ідзе брыгадзір у хату. Ліпляны. У нас таке сено: касілі воны ўдвох цэлы тыждзень і накосілі два воза. Тонеж. У негоду кучкі стояць на полі два тыжні. Сярэднія Печы.
ТЫНКОЎКА ж. Тынк. У сценох ужэ вудзерласа тынкоўка. Ліпляны.
ТЫРСА ж. Пілавінне. На пудоконнік кладуць вату, сыплюць тырсу да ўстаўляюць окно зімне. Тонеж. Як цынкуем хаты, то тырсу сыплем у песок і ў гліну. Данілевічы.
ТЫЧКОВЫ прым. Звязаны з тычкай. Пехотка росце невысока, кустамі, а тычкова квасоля ўецца на палкі. Ліпляны. Тычкова квасоля луччэ. Тонеж.
ТЭБЕЛ м. Свердзел. Тэбел вукідае стружку наверх. Тонеж. Тэблом прокручваем дзіркі і б'ем у іх колка. Тонеж.
ТЭЙ займ. Той. Поехалі, як тэй казаў, уху есці. Лельчыцы. Поб'е жонка колкі ў сцене да снуе: бегае по хаці то ў тэй край, то ў тэй. Тонеж.
ТЭЛЬМАНКА ж. Гатунак бульбы. Коб ты мне тэльманку обменяла – хочу
Дадатковыя словы
а)^чын, бем, вбза, вўсцья, дбўляць, дзіркіі, зобброў, к^чкі, квасбля, мбжэ, мясом, петрыкбўцы, побе, помідбры, сбнца, сценбх, сценеда, т1>іжань, т^льманка, трбшкі, тул^б, тул^ті, тушбнікі, тырсаі, тычкбва, тычкбва^квасйля, тычкбвьт, тўтака, ужэвудзерласа, урбдзяць, ідзіі
75 👁