Старонка 137
◀ / 157 ▶
ею город посеяць. Падварак. ТЭРНОЎКА ж. Вялікая хустка з кіціцамі. Е шэрсцяны тэрноўкі. Тонеж. Поба, поба! Замотала тэтноўку і говорыць не хочэ. Буда-Лельчыцкая. Тые разы за дзесяць копеек озьмеш хусту – тэрноўку. Мілашавічы. У УБРАЦЬ зак., экспр. Прагна з'есці, нічога не пакінуўшы. Намочала трохі ў місі коржыкоў. Нехай Мані зостанецца, а то сама уберэш. Ты ж у мене навек есі коржыкі. Тонеж. УБРЭДЗЬ прысл. Уброд. Тут только ўбрэдзь перэезд. Тонеж. Дзе рэчку перэйсці? – Да унь там убрэдзь. Ліпляны. З посветом ідзем убрэдзь біць рыбу. Мілашавічы. УВАБРАЦЬ зак. Забраць. Усё хочэ ўвабраць пуд свае рукі, мало шчэ ў ее свого шмацья. Маркоўскае. УВАМЛЕЦЬ зак. Стаць мяккім вільготным. Пуд парам земля ўвамлее і луччы дае ўроджай. Падварак. УВЕРНУЦЦА зак. Вярнуцца. Мой чэловек казаў, шчо, пока немца не оджану, не ўвернуса домой. Тонеж. УВОРОТ м. Прыбытак ад пасеваў. У тым годзі хто пасееў кортоплю на нізу, каеўса: увороту нема. Падварак. УВОЧЭВІДКІ прысл. Хутка. Вон жэ только стаў робіць і ўвочэвідкі ўдушыўса. Падварак. УГЛЕДАЦЬ незак. Выглядваць, глядзець. Я угледала, угледала ее на вуліцы, а вона ў хаці седзіць. Тонеж. У быстрой рэцэ волна грае, там Моруся потанае. Ее матухна ўгледае. З нар. песні. Тонеж. УГЛЯНУЦЬ зак. Побачыць, убачыць. Трэ мне ўглянуць, як Іван іціцьме домоў. Падварак. УГОВОРАЦЬ незак. Замаўляць. От поганюкі ўговораюць тожэ. Там его й не богато говорыць. Чэмернае. УГОЛОДЗІЦЬ зак. Пакінуць без корму. Вон ўзяў мед по самые прыткі да ўголодзіў пчолкі. Ліпляны. УГРЭБАЦЬ незак. Угрэбваць. Узімку жонка жар угрэбае ў кобачку, коб цепло було. Ліпляны. Граблямі угрэбаюць гной у ровец. Мілашавічы. УДАРНІК м. Жалезнае кольца ў верхняй частцы ручкі долата. Данілевічы. УДВОХ прысл. Удвух. Ношай удвох зав'язваюць. Сярэднія Печы. Дзеці му погодовалі і осталіса ўдвох з бабую. Тонеж. УДОЎБАЦЦА незак. Удзёўбвацца. Спіцы ўдоўбаюцца ў колодкі ў обод. Тонеж. УДОЎБАЦЬ зак. Удзяўбці. Трэбо шчэ ўдоўбаць колкі ў сценку, хай жонка кросна снуе. Тонеж. УДУШЫЦЦА зак. Спацець. Коб ето дрова булі, а то одные сукракі; бач,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

m<mi, гбдзі, гор<4д, ее^і/тухна, ееўіітухна, ес/кбржыкі, есікоржыкі, крісна, менінавек, нош^й, тэтнбўку, убрбдзь, убрідзь, уворігу, углед^ць, уговор^ць, удзяўбці, удзёўбвацца, хбчэ, іуберэш, ў^ернуса, ўбрбдзь, ўдушьіўеа
75 👁
◀ / 157 ▶