було крупу драць. Падварак. ТОРОКАТНІЦА ж. Урочышча. Тонеж. ТОРФЯНІКІ мн. Тарфянішча. По торфянікох корні ў хвоі розлапісты, а сторчэвого нема. Данілевічы. ТОЎДЫ прысл. Тады. Ідзі зара ў лаўку, тоўды позна будзе. Ліпляны. ТОЎКУН м. Страва з пер'я цыбулі. Сёні на обед я вам тоўкуна зроблю. Падварак. ТОЎКЦІ незак. Таўчы. Трэбо ж шчэ тоўкці просо – заўтра не будзе колі. Падварак. ТОЎСТАДЗЮБЕЦ м. Крыжадзюб. Данілевічы. ТОЎЧОНКА ж. Бульбяная каша. Озьмі тоўчонкі ў чавунчыку. Заберажніца. ТОЎШЧЭЗНЫ прым. Вельмі тоўсты. Ох, які тоўшчэзны целеш! Астражанка. ТОЎШЧЭЙШЫ прым. Таўсцейшы. Як дзерэво тоўшчэйшэ, венкоў будзе не богато. Тонеж. ТОЧКА ж. Мядзведка, насекомае. Поточыла точка землю, гуркі зрэзала. Падварак. У точкі голоўка перэшчыкана. Маркоўскае. ТОЧНЫ прым. Тлусты ( пра кавалак сала). От ужэ точное сало: зажарыш его – і вускарок нема. Маркоўскае. ТОЯ ж. Травяністая расліна. У косы тою заплетаюць. Тонеж. Коб не буркун і не тоя, то була б дзеўка моя. Там жа. ТПРУ-БУЦЬ выкл. Вокліч на волоў. Тонеж. ТРАБЯНКА ж. Каўбаса з ўнутранасцей. Трэбо заўтра зробіць трабянку, а то ўсе откладаваю і откладаваю. Падварак. ТРАПІЦЬ зак. Знайсці, напаткаць. Тут точкі ( насякомае ) я не трапіла. Маркоўскае. Сегоні ороб'ячэ кубельцэ трапіла ў лесі. Канапелька. Естые годы дзень бродзіш по лесу і грыба не трапіш. Тонеж. Колісь трапіў сечку воўкоў у лесі – і пропаў. Ліпляны. ТРАПКАЧ м. 1. Звязка з канцоў кроснаў, у якую ўвязвалі пасуду з ядой. Зробім, бувало, трапкача і несом у ім еду косарам. Ліпляны. 2. Палатняная покрыўка для дзяжы. Дзежку накрывалі трапкачом. Маркоўскае. ТРОСЦЬ ж. Пласцінка ў бердзе. У бердо ўстаўліваецца тросць. Проміж тросцю ніткі ідуць. Тонеж. ТРОЯН м. Адзінка вымярэння даўжыні. Дзерэво троянамі вумералі. У трояне тры сажны. Тонеж. ТРУТОЎКА ж. Матка трутняў. Маркоўскае. ТРУШКІ прысл. Трушком. Пятнаццаць вёрст можэ лошыца трушкі бегці. Маркоўскае. ТРЭ мадальн.сл. Трэба. Трэ ў хізок кортоплю перэнесці. Прыбалавічы. ТРЭБЕЛ м. Свердзел. Дзірку ў сцене можно трэбелом проверціць навылет. Ліпляны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁