Старонка 134
◀ / 157 ▶
ТАТЭК злуч. Як. Сегоні прыехаў хлопчак, рыжы, татэк ягодка. Мо на дворэ холодно? Бач, шчокі наружавіла, татэк ягоды. Падварак. ТАЧАНКА ж. Тачка. По дошцы етою тачанкою возілі недалеко гліну, песок. Падварак. ТВОРБА ж. Прынада для пчол. Маркоўскае. ТВОРЫЦЬ незак. Класці ў вулей прынаду для пчол. Ходзіла по лесі, творыла вулье. Сярэднія Печы. Воскодавамі му вулье творым. Падварак. ТОБТО і ТОПТО мадальн. сл. Праўда. Ты, тобто, не пойдзеш сегоні по ягодзі. Новае Палессе. Топто, ты посадзіла ўжэ кортоплю? Дзяржынск. ТОВАР м. Буйная рагатая жывёла. На парыніне товар вельмо добрэ есць травіцу. Товару даюць здрок, як заболее. Тонеж. Заспала сегоні, а товар далеко погналі. Сярэднія Печы. ТОГДЫ прысл. Тады. Уперэд шнурэм отоб'е, а тогды шклюдом прочэсвае. Тонеж. Вубіраюць драчку, а тогды ложаць у шпар. Сярэднія Пэчы. Колісь яблык поп посвяціць, а тогды ўжэ іх едуць. Мілашавічыю Пороху сыпле ў рульку, а тогды пістоны закладае. Ліпляны. ТОК /1/ м. 1. Гумно. Перэд стаўляй тока, а тогды хату. Сярэднія Печы. З стога зімою скідаюць жыто – да ў ток. Ліпляны. Склалі ўжэ ўвесь хлеб у ток. Маркоўскае. 2. Месца ў гумне для малацьбы. На току б'ем жыто. Тонеж. 3. Земляная падлога. Колісь буў у хатох ток. Зімой по ім не пройдзеш босы – холодно. Тонеж. Тые разы набівалі ток у хаці. Ліпляны. ТОК /2/ м. Жыр. Перш ток мочайце, а потом будзеце вускаркі есці. Астражанка. Дзеці ток помочалі, а вушкаркі свінье вукінула. Прыбалавічы. ТОЛОКА ж. Дапамога ў працы гуртам. Прадзьво продом – толоку збіраем. Тонеж. ТОЛОКОВАЦЦА незак. Працаваць па просьбе гуртам. Дзеўкі толокуюцца сегоні ў Хрысці. Тонеж. ТОНКАШКУРКА ж., экспр. Пястуха. Ну й тонкашкурка ты – нічога не скажы. Падварак. ТОПАЛКА ж. Тапачка. Хочу топалкі купіць, а ў лаўцы іх нема. Тонеж. ТОПЕНЬ м. Ручная лавушка з лазы ў выглядзе конуса. Можно й топнем богато рыбу наловаць. Ліпляны. ТОПЛЕНІК м. Патануўшае бервяно. Некоторые вуцягаюць топленікі на дрова. Ліпляны. Упадзе топленік на дно і лежыць тамака, пока хто не вуцягне. Лельчыцы. ТОПЛЯК м. Патануўшае бервяно. Топлякі вуцягаюць, сушаць і потомака плавяць. Лельчыцы. ТОПТАНКА ж. Бульбяная каша. Мі навек ету топтанку емо з кісляком. Прыбалавічы. ТОПТУХА ж. Бульбяная каша. Кожан дзень топтуха й топтуха. Мо булён які зварыла б? Мілашавічы. ТОПЧАНЫ мн. Прылада для памолу зерня коньмі. На топчанох можно
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ббсы, бем, дббрэ, емоз, кортбплю, кіслякбм, лбжаць, нічбга, отобе, посадзйіа, потбм, потбмака, прбйдзеш, продбм, пістбны, ся^эднія, тбпленік, тбпленікі, тогдй, тонкашкўрка, топтўха, топчанбх, хатбх, як^зварыла
77 👁
◀ / 157 ▶