Старонка 133
◀ / 157 ▶
Дзяржынск. СЦЁБОЧКА ж. Памянш. да «сцёбка». Хочу помазаць сцёбочку, а гліны шчэ нема. Тонеж. СЦЁПЛІЦЦА зак. Нагрэцца, зрабіцца цёплай. Ужэ сцёпліласа вода ў чавунчыку. Тонеж. СЦЁПЛІЦЬ зак. Нагрэць, зрабіць цёплай. Коб ето воду сцёпліць да ногі помуць. Тонеж. СЦІРКА ж. Дошка для мыцця бялізны. Хай бу ты, сынок, сцірку бабі прынёс. Чырвонабярэжжа. СЦІСЦІ зак. Сціснуць. Коб сцісці ношай, трэбо два чэловекі. Падварак. Его ж сціслі ўдвох і повелі пуд рукі. Ліпляны. СЦІХА прысл. Ціха (у песнях). Цекла рэчка невелічка, цекла вона сціха, хто не буў на Украіне, той не бачыў ліха. З нар. песні. Тонеж. СЦЯГЕНЬ м. Сувязь загнутых верхніх частак палазоў з пярэднімі капыламі. Падварак. СЫР м. Тварог. З кіслого молочка отчаўліваем сыроводку да сыра роблім. Тонеж. Збеглоса молодзьво на сыр. Ліпляны. Гнётом вучаўліваюць сыроводку з сыру. Падварак. СЫРОВОДКА ж. 1. Сыроватка. Прымаку сыроводку ў глеку дае, а сама сметану есць. Тонеж. 2. Суп з проса і сыраквашы. Зробіла сыроводку, і дзеці смашно поелі. Лохніца. СЫТНІК м. Травяністая расліна. Пошла б ты, донька, да накосіла сытніку кобану. Тонеж. СЯЖ м. Збудаванне для лоўлі рыбы ноччу. Сяж строіцца только на рэке, дзе мілко. Ліпляны. Т ТАДЭЙ прысл. Тады. На полі зара добрэ ўсе росце: цепер жэ ўдобрэнье, а тадэй его не було. Маркоўскае. ТАЙКА ж. Сяброўка. Сохвея навек моя тайка: му з ею шчэ на поседзёлкі, на музыкі ходзілі. Буда-Лельчыцкая. ТАЛАН м. Шанцаванне, доля, лёс. Мо такі мой талан: ходзяін з войны не прыйшоў, дзеці одна годовала. Падварак. ТАМА прысл. Там. Унь тама мулін набрала цэлу гладышку. Тонеж. Ой, пошла ўдоўка Дорожэчкі гледзеці, а тама ведзе Перэпёлочка дзеці. З нар. песні. Там жа. ТАМАКА прысл. Там. У войну му тамака, у Чэрнігові, оставілі волы. Тонеж. Кагуць, шчо ў такой квадры погода, а тамака негода. Падварак. Дуга ў дзірку ўстрэмляецца, а тамака коса пробіваецца палцы на два. Там жа. ТАТАРНІК м. Аер. Татарнік росце вісоко. На пол кідаем татарнік, у пляшкі стаўляем. Ліпляны. Пуд хлеб пудсцілалі татарнік. Там жа.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

буў^на, ведзеіперэпёлочка, вісбко, негбда, повеліпуд, прыйшбў, самаі, сйр, сйтнпс, ўдбўка
70 👁
◀ / 157 ▶