СУХОВІК м. Малы дзяцел. Е велікіе дзятлы і маленькіе – суховікі. Буда-Лельчыцкая.
СУХОПАР м. Тушаная бульба. Прыстаў на обед сухопар, а то надоеў булён. Прыбалавічы.
СУША ж. Суш, сухмень. Еты год опенькоў не будзе, бо вельмо суша була. Падварак.
СУШНЯ ж. Сушыльня. От як пускалі трэпалку, брыгадзір говорыў: «Ідзі, дзед, да сушню обглянь». Поперэдно лён сушаць у сушне, а потомака ў трэпалку его подаюць. Ліпляны.
СУШЧЭПОК м. Гэблік для першпачатковага грубага стругання. Мохрысту доску сушчэпком чысцяць. Як после сушчэпка моха нема на доске, чысцяць её фуганком. Данілевічы.
СУЯРОК м. Зернавыя культуры, якія сеюць вясною. Суярок – ето ов'ёс, пшэніца, просо. Падварак.
СХАПВАЦЦА незак. Імгненна з'яўляцца, застываць. Прыкладзе губку к крамене, схапваюцца іскры – губка загараецца. Схапваецца лой, як алебастр той. Ліпляны.
СЦЕГАЦЦА незак. 1. Сцягвацца. Падварак. 2. Укарочвацца, праходзіць марудна, доўга (пра час). Ой, да мне дзень не сцегаецца, а ноч прыдзе – не сплю. Сярэднія Пэчы.
СЦЕГАЦЬ незак. Сцягваць. Супоня сцегае хамута і зжымае гужэ на оглоблях. Маркоўскае.
СЦЕКАЦЬ незак. Сцякаць. На опоўзнік рубаюць берэзы да клодуць его на стог, шчоб сено злеглоса да вода сцекала. Тонеж.
СЦЕКЛЯНКА ж. Шкляная банка. Лісіцы жоўценькіе, цепер іх пообрабатываюць – да ў сцеклянкі. Ліпляны. Не ўспееш занесці сцеклянкі, як ужэ іх не прымаюць. Дзяржынск.
СЦЕКЦІ зак. Зарасці. Просо сцекло косцерухою. Сярэднія Печы.
СЦЕЛЬНІК м. Прыстасаванне для сот і мёду ў калодзе. Дзесяць сцельнікоў у колодзі можэ буць. Чэмернае.
СЦЕНЯЦІЦЦА зак. Зацягнуцца лёдам. Сценяціласа ўжэ крынічка. Падварак.
СЦЕРВО н. Труп жывёлы, падла. Лежыць яко сцерво, так ліс будзе ходзіць, ходзіць, чуе да не пудходзіць, не то шчоб смело прышоў да еў. Ліпляны. 2. перан. Нікчэмны, распусны чалавек. У народзі молодом сцерво повелоса. За ето варт его біць. Сярэднія Печы.
СЦЕСНЯЦЦА незак. Сціскацца. Як робяць помост, дошкі сцесняюцца ўплатную. Ліпляны.
СЦЁБКА, СЦЁПКА і СЦЕБКА ж. Будынак для захавання гародніны, варыўня. Збегай, донька, у сцёбку – прынесі слоік квасу. Астражанка. Зарэ шчэ стаўляць газюшкі ў сцёбкох. Падварак. Я своё буракі не закопала, а положыла ў сцёпку. Новае Палессе. У сцёбку жар ношу, і кортопля не мерзне зімою.
82 👁