Старонка 131
◀ / 157 ▶
не ўпаў у стрэм'е. Данілевічы. СТРЭЧАЦЬ незак. Сустракаць. Колі прыедзеце к нам, то будом стрэчаць. Тонеж. СТРЭЧАЦЦА незак. Сустрэкацца. На стрэчэнье зіма з летом стрэчаецца. Ліпляны. СТУЛЕКА прысл. Адтуль. Ходзіла на рэку шмацье праць, а стулека прышла – хата замукана. Лельчыцы. СТУЛЬ прысл. Адтуль. Колісь мой бацько поехаў на квартал, А воўкі ідуць стуль, от Карачынского, як товару чэрга. Ліпляны. Залез мой хлопчак у копанку, посінеў, а не вулазіць. Чуць я его стуль вудубіла. Тонеж. СТУЛЬВАЦЦА незак. Сціскацца. Коб дзержалос, не стульволос пруцья, у кошэ е вое. Мілашавічы. Обручэ ў жаку стаўляць, шчоб не стульвалос ценето. Маркоўскае. СТУПА ж. Ступа. Цюцюн у ступі тоўклі. Тонеж. Яма ў рацэ ці возеры. Ступа там, дзе глыбко, круціць воду ў ступі. Ліпляны. СТЫРЧАЦЬ незак. Вытаркацца, вусоўвацца. Ідзе еты чэловек на село, і пляшка навек стырчыць з кармана. Падварак. Конец разворы стырчыць за драбінамі. Маркоўскае. Жукі так об'елі кортоплю, шо только цуруболкі стырчаць. Астражанка. СУГОЛОВАШКА ж. Драўляны брус, які накладваецца на падушку ў калёсах. У суголовашку ўдоўбваем ручкі, коб драбіна дзержалас. Падварак. СУГОРОК м. Пагорак. Як нема песка, на сугоркох травіцка росце. Падварак. СУКНЯ ж. Спадніца з лентамі. Лепей накладзі сукню, а то спадзе. У мене етых сукней мо штук дзесяць, але поносяцца. Дзяржынск. СУКОНКА ж. Кароткая суконая панчоха. Наткні суконкі, а то сёні холодно ў чоботох. Данілевічы. СУКРАК м. Смольны кавалак хваёвага карча са скручанымі валокнамі. Нема сілоў сукракі етые рубаць. Мо жонка так іх зімой пупаліць? Коб ето дрова булі, а то одные сукракі; бач, як удушыўса. Падварак. СУЛІМА ж. Атрута, нячыстая сіла, нячысцік (у пагражальных выразах і праклёнах). Трасца тобе до сулімы! Буда-Лельчыцкая. Суліма б цебе ўзяла! Падварак. СУПЕСОК м. Пустая неўрадлівая глеба сівого колеру. На супеску й трава не росце. Падварак. СУТКІ мн. Вугал у хлеве, адгароджаны для сена; кармушка. Буда-Лельчыцкая. СУТОН м. Тоненькі лёд на рэчцы ці возеры. На сутоні не пройдззеш. Новае Палессе. СУТОНЕЦЬ незак. Змяркацца. Ужэ сутонее, а вон волешніку шчэ не нарубаў. Новае Палессе. СУХАРЫК м. Маленькі дзяцел. Данілевічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 157 ▶