Старонка 130
◀ / 157 ▶
СТОЛОК м. Услончык, табурэтка. Седай на столку. Падварак. Постаў столка к грубі і грэйса. Астражанка. СТОЛЯ ж. Столь. Столю і сцены мажам разоў тры ў год. Тонеж. СТОНОГ м. Макрыца. У стоногі ножэк богато. Маркоўскае. СТОНОЎНІК м. Травяністая расліна, крываўнік. У стоноўніку кругом лістка зубчыкі, росце по порослях. Его параць і п'юць от жывота. Ліпляны. СТОРЧЭВЫ прым. Цэнтральны (пра корань дрэва). По торфянікох корні ў хвоі розлапісты, а сторчэвого нема. Данілевічы. СТОЎБ м. 1. Слуп. Тонеж. 2. Комін (дымавы). На крышу стоўб вуводзіцца. Тонеж. 3. Пяро-насеннік у цыбулі. У стоўб пушла моя цыбулька. Ліпляны. 4. Здвоены след зайца. Бежыць, бежыць заяц, завернуўса да тым следам назад, – ето стоўб. З естого стоўба плыгнуў у бук – паз. Ліпляны. СТОЎБЕЦ м. 1. Невялікі стоўб. Закопваюць стоўбцы і рошт робляць, як хату стаўляць. Тонеж. 2. Звычайна дубовая падстаўка, укапаная пад вугал будынка. У стоўбцох робляць пазы. Данілевічы. СТОЎБНОВАТЫ прым. Выпуклы, прадаўгаваты, падобны на конус. У прыболотухі шапочка стоўбновата, гострэнька. Маркоўскае. СТОЎБУН м. Электрык. На моем столе харчаваліса стоўбуны. Маркоўскае. СТОЎБУР м. Кветканоснае сцябло. Як хто одгрэбе цыбульку, то вона не йдзе ў стоўбур. Густо посееш гуркі, і воны ідуць у стоўбур; на ім ні зав'язі – нічога нема. Со стоўбура сею етые зубкі на весне ў радочкі. Ліпляны. СТОЎКА ж. Кучка снапоў, пастаўленых на полі для сушкі. У стоўку снопу стаўляць. Падварак. СТРАДА ж. Цяжкае жыццё, мука. Навек у страдзі жыву: чэловек з войны не прыйшоў, дзеці одна годовала. Маркоўскае. СТРОІЦЬ незак. 1. Будаваць. Тонеж. 2. Гатовіць страву. У чысты чацвер побольш строяць вечэру. Ліпляны. 3. Навадзіць касу. От вукосіў ціпец чысто. Той его вукосе, хто ўмее добрэ строіць косу. Ліпляны. СТРОМЕЛЬ м. Урочышча. У Стромелі рос только граб, дуб, ясень, берэза. Тонеж. СТРУБІЦЬ зак., экспр. Спаліць, знішчыць, пусціць у трубу. Будзь хітрэй, а то баньку могуць струбіць. Падварак. СТРУГА ж. Багністае старое месца рэчкі, крыніцы. У нас вот болото, а ў другу сторону – струга. Колісь там бегла вода, а цепер усё заросло. Стругі грузкіе такіе: ідзеш по ей, і вона гнецца. Чэмернае. СТРЫЖАК м. Частка дарогі паміж каляінамі. От дзіво: на стрыжаку грыба ўзяла. Буда-Лельчыцкая. СТРЫЖЭНЬ м. 1. Стрыжань. Кругом обгрызом моркоўку, а стрыжэня вукідаем, як емо. Ліпляны. 2. Агрэх. Чому того стрыжэня не вукінуў, як вораў поле? Падварак. СТРЭМ'Е н. Незамёрзлае месца на ледзяной паверхні рэчкі. Колісь я чуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 157 ▶