СПУД м. Жах, страх. Жоўтачка нападае з спуду. От спуду рамонак помогае. Ліпляны.
СПУДЗІЎКІ мн. Урокі. Моя сеструхна заболела з спудзівок і два дне лежала. Буда-Лельчыцкая.
СПУДРУЧНЫ прым. Карэнны конь у запрэжцы парай. Шлейку надзеюць на ролейного коня, а на спудручного – хомут. Падварак.
СПУСТ м. Сталярная прылада (спуск з доўгай калодкай). Клепчарэ стружаць клепчыну стругом, а потомака бокі – спустом. До мэтры спуст у дліну. Данілевічы. Клепкі спускае клепчар спустом, шчоб вода не цекла, шчыльней воны прыставалі. Тонеж.
ССЮЛЬ і ССЮЛЯ прысл. Адсюль. У горосі зелье е таке. Воно не так што ссюля і ссюля ідзе. Як воно звецца – не знаю. По лету мо знаў бу. Ліпляны.
СТАВОК м. Драўляны каркас у рагельні, на які нацягваецца сетка. На ставок нацягаецца ценето. Мілашавічы.
СТАЙЛО н. 1. Месца для кароў у жаркі летні час. Як нема здрокоў, то товар на стайле лежыць. Тонеж. 2. Калода для пчол на дрэве. От хорошэ стайло пуставіў на дубі, будуць у мене пчолкі. Маркоўскае.
СТАНОЎНІК м. Частка сталярнага станка. После спуста дзерэво ўстаўляюць у станоўнік. Данілевічы.
СТАРАТЛІВЫ прым. Старанны. Мой небож такі старатлівы: обладзіўса на зіму – любо глянуць. Падварак. Невехна моя старатлівая, добрая. Тонеж.
СТАРЫ субст. прым. Месяц, які ўбывае да паловы. Коб боршч удаўса, трэбо его ў старым складаць. Маркоўскае.
СТАРЫК м. Старае русла ракі. У старыку можно рыбу наловаць. Маркоўскае. За лето старык вусох і рэкі половіна. Падварак.
СТАТУЛЬ прысл. Адтуль. Статуль і статуль его окружылі. Лельчыцы.
СТАХЕЙ м. Ашуканец, падманшчык. Ну й стахей – абу-што вудумае. І ў кого вон такі стахей удаўса. Астражанка.
СТАЯК м. Стаячы калодачны вулей. Маркоўскае.
СТАЯН м. 1. Стойка для дзяцей, якія не навучыліся яшчэ хадзіць. Стаян робліцца, як слонок; пудо дном у ім е седзелка. Ліпляны. 2. Стаячы калодачны вулей. Озьмі ліну – пойдом стаяна пуднімаць на хвою. Маркоўскае.
СТОЙЛО н. 1. Масток на дрэве для вулляў. На голье зробім стойло з дзерэва і вулей стаўліем. Ліпляны. 2. Вулей на дрэве. Вулей на хвоі – стойло, а стайло для товара. Мілашавічы.
СТОДЫ прысл. Туды. А немчуракі ехалі стоды, на село. Тонеж.
СТОКОЛОС м. Травяністая расліна. Стоколос як жыто, только маленькі – маленькі. Лельчыцы.
СТОЛЕТНІК м. Травяністая расліна, альяс. Столетнік лечэбно зелье. Дзяржынск.
СТОЛЕЦ м. Табурэтка. Коб ето ўзяў да стольца пумазаў белілом. Ліпляны.
Дадатковыя словы
вононе, вўдумае, вўсох, его^окружылі, клепч^р, моя^старатлівая, спудрўчны, станбўнж, статўль, стхйло
72 👁