рожа. Чэмернае.
СЛОЙ м. Гліняны паліваны посуд з покрыўкай. Слой е такі з накрыўкою для масла. Тонеж.
СЛОКОТ м. Ласкатанне. От ужэ слокоту боіцца моя дзеўка. Падварак.
СЛОКОТАЦЬ незак. Ласкатаць. Падварак.
СЛОН м. Услон, заслон. У хаці одзін слон да той оборочаецца. Мілашавічы. Думала, думала, дзе етого шохвера положыць, а потомака два слона пуставіла, і вон спіць. Тонеж.
СЛОНОК м. Памянш. да «слон». Стоян робліцца, як слонок: пудо дном у ім е седзелка. Ліпляны.
СЛУКА ж. Птушка, слонка. У слукі дзюба длінна, і вона чэтырэ яйцэ несе. По груду коло воды жыве слука. Данілевічы.
СМЕРДЗЮХА ж. Палявы клоп. Так погано пахне смердзюха, як палцам ее росчавіш. Падварак.
СМЕРОК м. Змярканне. Му смерком булі ўжэ дома. Падварак.
СМЕТНІК м. Сметнік. Разбіў то не ўцекай, а хоч позбірай чэрэп'е да вукінь на сметнік. Лохніца. Верабей. Не ўспееш вунесці курам, як сметнікі етые шапкою налетаюць. Дзяржынск. Кіяхі сметнікі чысто поўедалі. Падварак.
СМЕХАЦЬ незак. Прасміхаць. Зав'езуць етые нашы словы ў Мозырэ да будуць смехаць нас. Мілашавічы.
СМОЛЁНЫ дзеепрым. Абпалены, смалены. Сало з смолёного кабана смашное. Тонеж.
СМОЛОВІЦА ж. Назва балота. У Смоловіцкіх Рогох е болото. Му звом его Смоловіца. Колісь тутака смолу добывалі. Чэмернае.
СМОЛОВІЦКІЕ РОГІ мн. Урочышча. У Смоловіцкіе Рогі колісь не ўлезеш возом. А ето ўжэ зара тамака зрубалі, вудралі ўсё. Чэмернае.
СМОЛОВЫ прым. Смаляны. Шчэпочкі рубаюць такіе смоловые. Тонеж. Коб не було дзірок у чэлюшчы, поліла б етые твое смоловые дрова. Данілевічы.
СМОРКАЧ м. Ёрш. Нічого не клюе – одные сморкачэ. Буда-Лельчыцкая.
СМОРКАЧЭ мн. Соплі. У его ж навек сморкачэ пуд носом вісяць. Буда-Лельчыцкая.
СМУГА ж. Адкрытая гразкая мясцовасць на балоце. Мо ў етой смузе качкі е? Падварак.
СМУКАЦЬ незак. Смыкаць, цягаць, вырываць. Важка жытка була колісь: цэлу зіму смукаюць жонкі кудзелю, слепяцца. Падварак. З стога сено смукаць важко, а трэбо. Там жа. Му смучай смукаем на шчоткі. Тонеж. На кацюшку жонка смучэ прадзьво з грэбня. Ліпляны.
СМУЧАЙ м. Травяністая расліна, падвей. Як цвіце смучай, звом его чорнаголоў. Му смучай смукаем на шчоткі. Тонеж.
СНІГАР м. Хахлатая сініца. Вуводок у снігарэй большой. Данілевічы.
СНІТКА ж. Птушка, пліска. Прылецела снітка, то скідай світку. Мілашавічы.
77 👁