Старонка 127
◀ / 157 ▶
СНІЦЫ мн. Пярэдняя і задняя часткі калёс. Сніцы – ето оплень і навоснік. Тонеж. Проміж сніцамі засаджваецца дышаль. Маркоўскае. СОКЕРА ж. Сякера. Давай рамове, буду стукаць сокераю ў рам, колі не дасі. – Будзе вам горэлка, только не стукай. Тонеж. СОКЕРКА ж. Памянш. да «сокера». На тобе, сынку, гострую сокерку ды зрубай ты, сынку, у полі таполінку. З нар. песні. Ліпляны. Узяла сокерку – і муляка намуліла. Там жа. СОКОТАЦЬ незак. Квахтаць. Квокля сокочэ. Тонеж. СОЛЁНКА ж. Аблупленая вараная бульбіна. Сярэднія Печы. СОЛОВЕЙКО 1. м. Салавей. Цэлу ноч, бувае, соловейко пое. Маркоўскае. Хорошо шчэбечэ соловейко. Тонеж. СОЛОВЕЙКО 2. м. Кісліца. Соловейко ў лесі ўжэ е. Мо нарвом его на боршчэ? Тонеж. СОЛОВЕЙКОЎ ШЧАВЕР м. Кісліца. Соловейкоў шчавер кіслы, дзеці его рвуць да едуць. Тонеж. СОЛОМАХА ж. Зацірка. Колісь соломаху варылі, заціралі ее рукамі ў ночвах. Ліпляны. Стоўком жыто ў ступі да колоцім соломаху. Мілашавічы. СОЛОМЕНІК м. Сяннік. Зара только старые да негожые на соломенікох спляць. Падварак. СОЛОНІЦЫ мн. Урочышча. Куда на роботу? – А ў Солоніцы пойдом. Тонеж. СОН м. Сланечнік. Два мешкі сону налузала і шчэ трохі е на городзі. Ліпляны. Насып у кішэню сону. Вусаў. СОНЕЧНІК м. Сланечнік. Шапкою летаюць коноплюкі пу-над сонечніком. На градках дзе гарбуза, а дзе сонечніка жонка ўстрыкне. Маркоўскае. Дзев'яцьсіл цвіце, як сонечнік. Тонеж. СОПЛІВЕЦ м. Ёрш. У етом месцы одные сопліўцы беруцца. Дзяржынск. СОПЛЯК /1/ м. Ёрш. Можно богато соплякоў наловаць, а есць у іх нема чого: одные колюкі. У той ямі одные соплякі. Буда-Лельчыцкая. СОПЛЯК /2/ м. Ледзяш. На стрэчанье соплякі от такіе доўгіе. Дзеці зламаюць соплякі да смокчуць. Тонеж. СОРОМЯЖЫ прым. Сарамлівы. Падварак. СОТСЕЛЕ прысл. Адсюль. Такі лес буў сотселе і до Ленчыц. Чэмернае. СОТСЮЛЬ прысл. Адсюль. У помідорніку пасынкі ідуць сотсюль і сотсюль. Ліпляны. СОТТУЛЯ прысл. Адтуль. Открыў пазухі, а блохі плыгі – плыгі соттуля. Тонеж. СОЎНЕШНІК і СОЎНЕШНІК м. Сланечнік. З горбузы зернета белые, а з соўнешніка – чорные. Тонеж. Вурвала мне мамо соўнешніка, а того соўнешніка ороб'е поклевалі. Астражанка. СОЎНЯХ м. Сланечнік. По городох соўнях росце. Мілашавічы. СОЎЯК м. 1. Падасінавік. То я только й беру соўяка й грыба, а восенью –
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбсенью, горбдох, зевяцьсіл, оробеіпоклевалі, рамбве, сбнечнік, сбнечніка, сбну, сбўнях, соплякіі, чбрные
71 👁
◀ / 157 ▶