Старонка 125
◀ / 157 ▶
СКЕБКА і СКЕПКА ж. Лучына, трэска. Нарубаем скепок – і хорошо пудпаліваць імі печ. Ліпляны. У посвеці скебкі полілі. Мілашавічы. СКЕПАЦЬ незак. Шчапаць, сячы. На лучыну скепаем осмола. Данілевічы. СКІК-СКІК! выкл. Скок-скок! Коноплянік скік-скік по земле. Тонеж. СКІКУН м. Конік, насякомае. Будзе скікаць скікун – хапніце его. Ліпляны. СКІКУНЧЫК м. Памянш. да «скікун». Надзяем на кручка скікунчыка, вон сладкі, і хватае его рыбка. Ліпляны. СКЛОБІЦЬ незак. Здымаць кару скобляй. За ручкі бером склобка да склобім дзерэво. Тонеж. СКЛОБОК м. Скобля. Дзерэво склобілі склобком. Тонеж. СКОПІЦЬ зак. Скласці ў копы. Похмуркі ходзяць, а сено шчэ не скопіла. Тонеж. СКОРКА ж. Скарынка. Порышса ў іх цэлы дзень, а воны, як собачцы, кінуць скорку хлеба. Тонеж. От у мене хлеб не ўдаўса: на скорцы сеў. На ніжнюю скорку хлеб сеў: трэбо строіць дзежку. Там жа. Глеўкі хлеб садзіцца на ніжнюю скорку. Маркоўскае. СКОСОК м. Пракос. Прайшоў два скоскі да й кінуў – важко косіць, косу трэбо настроіць. Тонеж. СКРОЗЬ прысл. Заўсёды, скрозь. Коньска рогожа жоўтым цветом цвіце скрозь. У Воўчым скрозь груды велікае. Асражанка. СКРЫПЕЛЬ м. Базідыяльны грыб, губа. Колісь берэ чэловек еты скрыпель да крэсьво крэша. Данілевічы. СКУГАЧОЎ РОГ м. Урочышча. Дзе пасеялі картоплю? – У Скугачовым Рогу. Лельчыцы. СКУДОВА прысл. Адкуль. Скудова ву ідзеце? Тонеж. СКУДО-ТО прысл. Аднекуль. Карпы скудо-то найшлі. Ліпляны. СКУЛЬ прысл. Адкуль. Як на пробку наступіў, скуль тая бойня озьмецца. Падварак. Ніхто не сее свіропу, а скуль вон берэцца. Тонеж. СЛЕПАЙ м. Незабудкі. Хорошы букет з слепаю. З роботы будзеш іці – нарві слепаю. Астражанка. СЛЕПАК м. Сляпень. Е чорныя й сівенькіе слепакі. Маркоўскае. По весне комарэ нападае на товар, а потомака шчэ ўсяка мошкора: оводэ, слепакі й мухі. Тонеж. СЛЕПЕТА ж. зборн. Дзікія пчолы. У цар-дубі е слепета. Данілевічы. СЛЕПУШКА ж. Газнічка. Запалі слепушку, а то цемно. Падварак. У цебе хоч слепушка е, а ў нас цемно. Дзяржынск. СЛІЖ м. 1. Тоўстае бервяно або палена, якое выкарыстоўваецца для ўскочвання па ім бярвенняў на воз, на зруб, на козлы. Вурубваем сліжы і качаем на воз дуба. Данілевічы. 2. Тоўсты брус, які кладуць па баках маста для ўмацавання насцілу. Падварак. СЛІЗІЦЬ незак. Выдзяліць слізь. Раз болька чэшыцца і слізіць – значыць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 157 ▶