Старонка 124
◀ / 157 ▶
крыламі, а ўзняцца не можэ: ножкі ў его короткіе. Данілевічы. СЕРПОРЭЗНІК м. Травяністая расліна, крываўнік. Пчолкі мед беруць з серпорэзніка. Маркоўскае. СЕРЭД прыназ. Пасярод. Бобер серэд возера зробіць шопу і жыве там. Ліпляны. На волокі е трохі покосіць. Серэд грудоў або мхоў бувае волока. Мілашавічы. СЕРЭДОЛЬШЫ прым. Сярэдні. У бацька му двох серэдольшые булі, а меньшые з войны не прышлі. Падварак. СЕСТРУХНА ж. Дваюрадная сястра. Грыпіна моей мацеры сеструхна. Дзяржынск. СЕЧКА 1. ж. Чарада ваўкоў у час іх вяселляў. Колісь трапіў сечку воўкоў ў лесі – і пропаў. Ліпляны. СЕЧКА 2. ж. Пасечаная трава, салома для жывёлы. Корові насеком сечкі да опаром кіпятнем, штоб мякка була. Ліпляны. Дзе проталок, верас ссекаем на сечку. Тонеж. СІВАКІ прым. Сіваваты. Бобёр загаціць воду – так рукамі не зробіш; хвост ў его сівакі, лопаты. Тонеж. СІВОДРАКА ж. Сіваграк, сіваваронка. Вельмо холоду сіводрака боіцца, вона само ранне ў поўрэ ўлетае. Канапелька. У дупашках водзіцца сіводрака, збірае вона по земле чэрвячкі, мошэчкі. Ліпляны. СІВУЛЬКА ж. Сівая сыраежка. Сівулькі такіе цюпкіе губ'які. Маркоўскае. СІК-СІК-СІК! Вокліч на авечак. У нас овечкі звуць: сік-сік-сік! Тонеж. СІКА ж. Назва рыбы. Плоць шырокая, а сіка вузкая, вона маленькая і зверху ходзіць. Лельчыцы. СІМОНОВА ПОЛЯНА ж. Урочышча. На Сімановой Поляні одна руда. Падварак. СІНЬЧЫК м. Сініца. Зімой сіньчыкі коло хат летаюць. Тонеж. СІНЯК м. Птушка, попаўзень. По дзерэву сіняк ходзіць уніз головою. У вороночкі сіняк яйцэ несе. Данілевічы. СІНЯЎКА ж. Маленькая рыбка. Коб хоч яку сіняўку зловіць. Маркоўскае. Зловіў одну сіняўку. Буйнавічы. СІТКА ж. Птушка, пліска. Бусько сітку прынёс пуд крылом. Прылеціць сітка – не трэбо світка. Тонеж. СІТОЧКА ж. Памянш. да «сітка». Сіточка летае ў поўрэ. Данілевічы. СКАЛІ мн. Пчаліная разведка. Пчолкі вельмо далеко летаюць у скалі. Баравое. СКАЛЯЦЬ зак., экспр. Вельмі зняважыць словамі. Хлопчак сам упаў, а вона мене скаляла нізашчо. Падварак. СКАТ м. Вязанка лапцей. Як ідзеш у Мозырэ, беры п'яць скатоў постолоў. Тонеж. СКВОРОК м. Скварка. Зара сілай не зоставіш дзеці скворка з'есці. Падварак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вонасамо, зесці, зімбй, корбткіе, пчблкі, пяць, сівўлькі, хбдзіць, чэрвячкіімошэчкі, іпадварак, іубякі
77 👁
◀ / 157 ▶