Старонка 123
◀ / 157 ▶
проці ветроньку стояла! Ой, казаку свет зав'язала! З нар. песні. Тонеж. 5. Жабраваць. У войну по свету ходзіла. Тонеж. 6. Далёка. Лось бежыць край свету. Мілашавічы. СВЕТОВА ЗАРА ж. Зорка Венера. Светова зара сама яснейша. Тонеж. СВЕЦЁЛКА і СВЕЦІЛКА /1/ ж. Дружка на вяселлі. У хлопца на веселы дзеўка свецёлкою бувае, вона дзержыць свечкі. Падварак. Свецілка дзержыць свечкі, а ккнязек седзіць. Падварак. СВЕЦЁЛКА /2/ ж. Вясёлка. Перэд дождзём свецёлка набірае воду. Маркоўскае. СВІНАРЭЙКА ж. Грыб, свінушка. Свінарэйкі такіе сівенькіе губ'які. Маркоўскае. СВІНУХА ж. Грыб, свінушка. Свінухі тоўстые понаросталі, а нема колі іх браць. Маркоўскае. Богато свінух чэрвівых, а так воны смашные. Тонеж. СВІРОПА ж. Свірэпка. Ніхто не сее свіропу, а скуль вона берэцца. Як була голодоўка, свіропу собіралі і тоўклі з ее коржэ. Вона цвіце жоўтым цветом, як горч'як які. Тонеж. СВІРЭПА ж. Свірэпка. На полі свірэпа глушае ўсе, погано ето зелье. Тонеж. СВОЙНЕЙШЫ прым. Больш блізкі. Раз свойнейшы, то вон становіцца першым маршалком на веселы. Тонеж. СЕГОНІ прысл. 1. Сёння. Дзеду, зробі мне клеўца. – Не, сегоні не зроблю. Ліпляны. От у мене трэпетало сегоні серцэ. Там жа. 2. Цяпер, у наш час. Колісь хлопцы стояць і песні спеваюць, а сегоні етого нема. Сегоні ўжэ не продом, і става пузгнілі. Ліпляны. СЕДАЛО н. Курасадня. Змерклосе ўжэ, а тых курэй ніяк на седало не згоніш. Падварак. Колісь у кучцы булі куры, а зара ў хлеві, на седалі. Ліпляны. СЕКАЦЬ незак. Сячы. Качана зрэзаем, а храпу секаем короўцы. Падварак. СЕЛЬНІК м. 1. Застаронак для сена звычайна ў хлеве. На сено робім сельнік у одрыні. Ліпляны. 2. Сяннік. Трэбо сельнік напхаць сеном, а то тэе саўсім поцерлоса. Цепер ўжэ мало ў кого сельнікі е: усе матрацы купляюць. Астражанка. СЕМЕРОГА ж. Назва грыба. Семерога така, як коза, ее не беруць, не ядуць. Тонеж. СЕНОЖАЦЬ ж. Луг. Жывокост росце на сеножаці, у корчох. Ліпляны. СЕОДНО прысл. Усе роўна. Цімофееўка хоч і дождзем пропадзе сеодно хорошо пахне, там усякіе духі е. Астражанка. СЕРБАЦЬ незак. Сярбаць. Наварыла дзецям каган крупніку і хай сербаюць. Глушкавічы. Сергей, а Сергей, ходзі юшку сербаць. Падварак. СЕРНІКІ мн. Запалкі. Як нема здачы, то давай сернікі. Чырвонабярэжжа. Етыя сернікі запаліць не мона. Дзяржынок. На карніз кладуць жонкі сернікі. Тонеж. СЕРПОКРЫЛ м. Чорны стрыж. Серпокрыл упадзе на землю, лопае-лопае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

була7голодбўка, ветрбньку, вона^цвіце, горчяк, губякі, жонкіі, завязала, корбўцы, корчбх, мбна, пблі, понарбсталі, поцбрлоса, пррдбм, рббім, свбчкі, свецйжа, свецйіка, свірбпу, сегбні, сельнікііе, сенбжаці, якіі
69 👁
◀ / 157 ▶