Старонка 122
◀ / 157 ▶
РЭЗАЧКА ж. Дызентэрыя. Рэжа рэзачка по жывому, і пойдзеш опраўляцца кровею. Цепер ужэ рэзачкі нема. У зеллейка от рэзачкі вот такі красны вершок. Тонеж. РЭЗІНА ж. экспр. Гумавы абутак. Поносіў етые рэзіны – і козінец напаў. Падварак. РЭЗІНОВЫ прым. Гумавы. Клеілі рэзіновые чуні. Данілевічы. РЭПАНЫ прым. Патрэсканы. Жабу рэпаные е. Ліпляны. Коза чорная зверху, рэпаная, а пудо дном, як мох, шо козья шэрсць. Тонеж. РЭШОТНІК м. Грыб, падобны на махавік. Рэшотнік і маховік не однэ: рэшотніка не беруць, а маховіка могуць браць. Маркоўскае. Рэшотнікі по грудох, по порослях ростуць. Данілевічы. РЭШОТО н. 1. Рэшата. Поехаў мілы по дрова, Загорэласа дуброва, А міла тушыла, Рэшотом воду носіла. З нар. песні. Тонеж. 2. Прылада для лоўлі рыбы. Рэшото стаўляць зімой. Ліпляны. РЭШОЦІК м. Памянш. да «рэшотнік». Рэшоцікі чэрэнамі ростуць. У рэшоціка пудо дном ямочкі. Ліпляны. Рэшоцькі, маховікі, маслюкі – ето ўсе соўякі. Тонеж. С САГАНОК м. Чыгунчык. Унь жэ коло ковешніка саганок стоіць. Падварак. САМОВАЛ м. Вывернутае бурай дрэва. Пудколоднік пуд самовалом кубло робіць. Данілевічы. САМОВІТЫ прым. Паважны, сур'ёзны. От ужэ повезло моей браціхі: такі доладны, самовіты ў ее чэловек. Падварак. САМОДЗЕЛКОВЫ прым. Самаробны. У сорочкох колісь булі самодзелковые кручкі. Тонеж. Самодзелкова валенка мякчэйша. Ліпляны. САМОЕД м. Скупы чалавек. От самоед еты чэловек, цягне собе усе ужэ і до колхозных буракоў добраўса. Лохніца. САМОТУЖКІ мн. Ручныя санкі. А трэбо ў млін, ускіне ходзяін мешок на самотужкі і поцёг. Маркоўскае. Ужэ снегу нападало богато, можно самотужкі вуцягваць. Чырвонабярэжжа. САЧЫК м. Кароткая вопратка на падкладцы, пінжак. Ты б сачыка надзела да заматанку заматала, а то вунь яка вея на дворэ. Новае Палессе. СВАШКА ж. Назва грыба. Пуд сараежку свашкі пудходзяць, растуць воны осенью. Свашка беленькая пудо дном, а зверху красная такая, не вельмо красная, але пудходзіць. Ліпляны. СВЕТ м. 1. Зямля, навакольнае асяроддзе. Лея пузалівала ўсё на свеці. Тонеж. 2. Многа чаго-небудзь, вялікая колькасць. Шчэ накопала на перэкопішчы свет кортоплі. Тонеж. 3. Моцна плакаць. Стою я одна да так плачу, што свет у слезах топлю. Тонеж. 4. Сапсаваць жыццё. Яка там ее жытка: зав'язаў ей чэловек свет, і сам пом'ёр. Падварак. Ой, ты коліна луговая! Ой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

буліі, завязау, маховікіі, помёр, пудколоіднік, самое^д, самот^жкі, самотўжкі, собеусеужэ, сурёзны, такіі, ужэі
76 👁
◀ / 157 ▶