Старонка 121
◀ / 157 ▶
клубок. Тонеж. РУЧКА /1/ ж. 1. Ручка. Ратай дзержыцца за ручкі ў сосе, шчоб вона з землі не вускаківала. Ліпляны. 2. Калочак у кассі, за які трымаюцца праваю рукою пры касьбе. Тонеж. 3. Вусік. У горошэку круцяцца ручкі по етых палкох. Мое гуркі попускалі ручкі. Зара будуць цвісці, расходзяцца ва ўсе бокі: тые туды ручку пусцяць, тые туды. Ліпляны. 4. Планка, да якой прымацоўваюцца драбіны воза. У оплены ўдоўбваюцца ручкі дзераўяны, а драбіны легаюць на етые ручкі. Маркоўскае. РУЧКА /2/ ж. Рад травы, пакос. Шчэ ету ручку пудверну і пойдом. Падварак. Пушла да перэкідала ручкі сена. У Баровом рады называюць, а ў нас – ручкі. Мілашавічы. РУШНІЦА ж. Паляўнічая стрэльба. Мой бацько наб'е клоч'я ў рушніцу да ў лес ідзе. Чэмернае. Побеглі мужчыны з рушніцамі да ўбілі мадзведзя. Сярэднія Печы. За опліску рукою берэшса, як стрэляеш з рушніцы. Мілашавічы. РУЯ ж. Чарада. У піліпоўку легко було натрапіць на рую воўкоў. Тонеж. РЫБАК м. Гліст. Коб з гарбузы зернета еў, не було б рыбакоў. Мой Грыша лежаў на рыбакоў, у его два клубкі іх було. Тонеж. Піжма находзіць сілу для поражэнья рыбакоў. Ліпляны. РЫЖАВАНЬЕ н. Травяністая расліна, бадзяга. Натрэш цело рыжаваньем – тыждзень голкі коляць. Данілевічы. РЫЖЫ прым. Чырвонашчокі. Сегоні прыехаў хлопчак, рыжы, татэк ягодка. Падварак. РЫЛО н. 1. Лыч. Падварак. 2. перан., экспр. Твар. Даць бу по етому рылу! Ліпляны. 3. Верхняя вузкая частка бутэлькі. Данілевічы. РЭДКІ прым. 1. Рэдкі. Зварыла рэдкі крупнік. Буда-Лельчыцкая. 2. Вадзяністы, малакрухмальны. У мене картопель рэдкі, а ў Хрысці – жоўценькі. Тонеж. Як кортопля рэдкая, тоўком на коўмакі. Астражанка. 3. Абястлушчаны. Верха скінула, а рэдкі кісляк дзецям дае. Ліпляны. Рэдко молочко ўзнаюць по хвосту корові. Колі макушка хвоста жоўтая, молочко густэ, а колі – сіня, молочко рэдко. Чэмернае. РЭДЧАК м. 1. Рэдкая матэрыя, марля. Тонеж. 2. Цадзілка. Озьмі рэдчака і працадзі молочко. Буда-Лельчыцкая. Дай рэдчака я процаджу молоко. Дзяржынск. РЭЖА ж. Верхні слой глебы, пераплецены карэннямі травы. Трава з етой рэжы хорошо росце. Данілевічы. РЭЖОЎКА ж. Двухпалотная рыбалоўная сетка з буйнымі і дробнымі вочкамі. Буда-Лельчыцкая. РЭЗАК м. Від асакі. Накосіў рэзаку на пудсцёл. Падварак. РЭЗАНКА ж. Хустка без махроў. Ганно, купіла б ты собе рэзанку. Падварак. РЭЗАНКІ мн. Бульбяны суп. Сегоні зварыла рэзанкі й боршч. Тонеж. Ой, ужэ етые рэзанкі надоелі. Дзаржвнск.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клочя, клубкііх, набе, процаджуі, р^чкі, рйло, рыбако^ў, рўчка, сег^ні, ўдоўбваюцца
70 👁
◀ / 157 ▶