Старонка 120
◀ / 157 ▶
прыпінду робілі. Калінаўка. РОСЬ ж. 1. Раса. По росі будом жаць. Ліпляны. 2. Імжа. Уплюнуласа рось на цэлы дзень. Тонеж. РОЎЧАК м. 1. Раўчук. Коло того лесу небольшы роўчак процекае. Тонеж. 2. Выкапаная канаўка, равок. От хаты прокопаю раўчака, і вода весною бежыць. Падварак. РОХЛЯ ж. Свіння. От ужэ вугодовала рохлю, мо пудоў пятнаццаць будзе. Буда-Лельчыцкая. РОШТ м. Рыштаванне. Закопваюць стоўбцы і рошт робляць, як хату стаўляць. По рошту ходзяць. Тонеж. РУБАНЕЦ м. Палена. Дай мне шчэ рубанцы – бліны не спеку. Данілевічы. У косцёрчыку рубанцы сохнуць добрэ. Ліпляны. РУБАЦЬ незак. 1. Калоць. Шчэпочкі рубаюць такіе смоловые. Тонеж. 2. Сячы. Коб лес не рубалі, полесоўшчыка стаўляць. Падварак. На опоўзнік рубаюць берэзы да клодуць его на стог, шчоб сено злеглоса да вода сцекала. Тонеж. РУБЕЛЬ м. Жэрдка для ўсціскання воза ці сена. З берэзы, хвоі рубля робляць. Пукладзе чэловек на целегу колеснік сена да рублем прыцісне, а ўжэ на сані – воз. Тонеж. РУБЕЦ м. Страўнік. Колісь з лося рубца обцягну – пуд сала. Мілашавічы. РУБНЕЎ м. Урочышча. Данілевічы. РУДА ж. 1. Цвёрды пласт зямлі. У нас у городзі аршын до руды. Падварак. 2. Неўрадлівая зямля. На Сімоновай Поляні одна руда. Падварак. 3. Бруд, гразь. Его ж руда заедае. Тонеж. П'яны зробіць така руда. Мілашавічы. РУДЗЁНКА ж. Гнілая груша – дзічка (плод). Пуд грушэю пузбірай рудзёнок свіньям. Мілашавічы. РУДЫ прым. 1. Чырвоны, рыжы. Даўней руда дзеўка саромеласа, а цеперэка косы робляць рудые. Падварак. 2. Нікчэмны, брудны. Руды сам, руду жонку ўзяў, руды музыка граў, рудэ веселье скэкало. Падварак. РУКА ж. 1. Рука. А вон узяў за дурасць да руку зламаў. Мілашавічы. 2. перан. Бок. З дзеўчынае рукі спевае сваха. Тонеж. 3. Блізка. До Букчэ як рукою достаць. Тонеж. 4. Замёрзнуць. Ну й мороз: рукі ў шпарэ зайшлі. Лельчыцы. 5. Паздаравець. Поговорыў рожу – і як рукою отняло. Чэмернае. 6. Стаміцца. Як помахаеш праніком, то рук не чуеш. Астражанка. РУКОЎЯТКА ж. Рукавіца. Дзе мое рукоўяткі? Падварак. РУЛІ мн. Страва з салёнай вады і кавалачкаў хлеба. Рулі, рулі, а боханку хлеба здулі. Наробіць, бувало, жонка етых руляў да наруліцца й косе. Тонеж. РУЛЬКА ж. Руля, ствол у стрэльбе. Рулька осаджваецца ў ложы. Маркоўскае. Шроту сыплюць у рульку. Ліпляны. РУМЯНОК м. Рамонак. Еты румянок усюды росце. Падварак. РУЧАЙКА ж. Верацяно з напрадзенымі ніткамі. Напрадуць жонкі ручайкі, а потомака кладуць іх на печ, шчоб воны посохлі. З ручаёк ніткі мотаюць у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грўшэю, даўнбй, добрэ, жбнка, зробщь, кбсы, косе, однаі, опбўзнік, полесбўшчыка, пяны, руб^юць, рукіспевае, рўбанцы, рўбаць, рўлька, сарбмеласа, стбўляць, стоўбцы, тйкчэмны, у^рўльку, ходзяць
67 👁
◀ / 157 ▶