Старонка 119
◀ / 157 ▶
РОЗДУНУЦЬ зак. Разагнаць (пра вецер). Вецер роздуне хмаркі, да й не будзе дождзіку. Тонеж. РОЗКА ж. Розга, пруток, ветка. Розкі рэжэм на мецёлкі. Маркоўскае. Тонкіе розкі скручваем. Ліпляны. Бруснічнік росце розкой. Тонеж. РОЗМЕРАЧ м. Сталярны цыркуль. Трэ було б розмерача купіць. А то без его, як без рук: не могу нічога зробіць. Данілевічы. РОСА ж. Травяністая расліна, расянка. У мошку на болоці роса росце. Уцірай ею відок – хорош будзе. Падварак. РОСКАПВАЦЦА незак. Распырсквацца. Як крэсяць, роскапваюцца іскры. Ліпляны. РОСКЕП м. Дышаль у возе для валоў. З двох бокоў роскепа волоў стаўляць. Маркоўскае. РОСКІДКА ж. Від ворыва. На роскідку оруць у два загоны, а на склад – у одзін. Падварак. На роскідку вораць луччэ, чым на склад. Ліпляны. РОСКОТРУБАЧЫЦЦА зак., экспр. Раскудлаціцца. Чого ты роскотрубачыласа? Ой, Зойка, яка ты роскотрубата. Падварак. Роскотрубачылас і бежыць біцца. Там жа. РОСКОТРУБАЧЫЦЬ зак. Раскудлаціць. Нека ета баба несамовіта: роскотрубачыць косы да ідзе на село. Тонеж. РОСОЛ м. 1. Расол. Му росол п'ем з кортопляй. Мілашавічы. 2. Шаткаваная капуста з унутраных лістоў качана. Росол кушаюць у сыром відзе. Мілашавічы. 3. Халодная страва з зеляніва. У воду ходзяйка кідае кроп, пер'я цыбулькі, сыпле соль – і росол готоў. Тонеж. РОСПІЛ м. Рэз. Важко піліць дрова, колі роспіл вузкі. Данілевічы. РОСПОТЛЫХАЦЦА зак. Раскудлаціцца. Напілас, распотлыхалас – аж гідко гледзець. Падварак. РОСПУКВАЦЦА незак. Распускацца (пра пупышкі). На грушах, яблонях, почка роспукваецца, і робіцца цвет. Ліпляны. РОСХОДНІЕ ДОРОГІ мн. Скрыжыванне дарог. Коло Стодоліч на росходніх дорогах буў другі пост. Маркоўскае. Знахарка зелья наварыць да вулівае на расходніе дорогі. Чэмернае. РОСЦЕГАЦЦА незак. Слацца, трасцягвацца. Корэнь бобоўніку расцегаецца по земле. Ліпляны. РОСЦЕКАЦЦА незак. Расцякацца. У болоці богато жабуру, возьмеш его – і вон расцекаецца по руке, як соплі. Маркоўскае. РОСЧАВІЦЬ зак. Раздавіць. Мо его дзе машына росчавіла? Ліпляны. Так погано пахне смердзюха, як палцам ее росчавіш. Падварак. РОСЧОМАЦЦА зак. Апрытомнець, прыйсці у сябе. Коб я росчомалса раней, то не було б такой беды. Тонеж. РОСШЭЎКА ж. Карункі ў навалачках, настольніках, фартухах. Як я дзеўкою була, плелі росшэўкі ў настольніцы. Ліпляны. Кручком плетуць росшэўкі, зубу руковіцы. Хорошо затыканы росшэўкі. Тонеж. З росшэўкамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ба^а, бўдзе, бўў, госцйгацца, дорбгі, ееіросчавіш, кручкбм, настбльніцы, пем, перя, плеліі, расхбдніе, рббіцца, рбсшэўкі, рйкідка, росбл, роспўквацца
78 👁
◀ / 157 ▶