РОГОЖА ж. Балотная расліна, рагоз. Обціраюць рогожу жонкі да ў подушкі пух сыплюць. Ліпляны. З рогожы подушкі робляць. Тонеж.
РОГОЖЫНА ж. Рогозіна. Плюха росце, як рогожына, і кіях уростае на верхі. Чэмернае.
РОД м. 1. Род, радня. Хто ў раду есця такей? Тонеж. Пусці, міленькі, До броду по воду, До броду по воду Побачыць роду. З нар. песні. Тонеж. 2. Парода (пра жывелу). Тут худоба не з такого роду. Тонеж.
РОДЗІЧ м. Сваяк. Мой ходзяін госцюе ў своіх родзічэй цэлы тыждзень. Тонеж.
РОДОЎКА ж. Назва грыба. Родоўкі едзяць, воны рыжые. Маркоўскае.
РОЖ ж. Жыта. У рож, бувало, положаць етого хрэсцечко і засеваюць поле. Ліпляны. У кадоўб сыпалі рож. Данілевічы.
РОЖА ж. Шыпшына. Унь пуд окном у мене така нагла рожа росце. Данілевічы. Коло мілого дворочка жоўта рожа расцвіла. Не злюбіў мене мой мілы, бо судзьба моя така. З нар. песні. Там жа.
РОЖДВО н. Коляды. Перэд Рождвом Куцья, а перэд Новым годом – шчэдрэц. Тонеж.
РОЖКІ мн. Прылада да касы для збірання падрэзаных сцяблоў. Некоторые мужчыны на траву рожкі робляць. Падварак.
РОЖКОВЫ КЛЮЧ м. Гаечны ключ. Данілевічы.
РОЖОЎКА ж. Прылада для лоўлі рыбы з трохсценнай сеткай. Рожоўку стаўляць наноч. Е рожоўка мэтраў на трыццаць. Ліпляны.
РОЖЭСТВО н. Коляды. Мой сын буў мокры навек да простыў і от Рожэства логом лежыць соўсім. Тонеж.
РОЗАПНУЦЬ зак. Расставіць, рассаваць. Жака розапнеш – і заходзіць рыба. Ліпляны.
РОЗБОЙ м. Банда. Зрослі его сыны і пошлі ў розбой. Тонеж.
РОЗВЕДЗЕНЬ м. Доўгі брус, які злучае перэднюю і заднюю часткі воза. На доўге дзерэво розведзень перэстаўліваецца. Тонеж.
РОЗВОРА ж. Тое ж, што «розведзень». Конец розворы стырчыць за драбінамі. Розвора дзержыць перэда й зада воза. Маркоўскае.
РОЗВОРОТКА ж. 1. Прылада для разводу зубоў у піле. Ось сціскае піла, дай мне розворотку. Данілевічы. 2. Развод зубоў у піле. На хвою шырэй розворотку робім, а на дуба – вужэй. Данілевічы.
РОЗГОНКА ж. Акучнік. Розгонкою кортоплю окучваюць. Тонеж.
РОЗГОРТВАЦЬ незак. Рассцілаць (снапы). На крышы снопу разгортваюць. Падварак.
РОЗГОЎКІ мн. Разгавенне. На розгоўкі ходзяйка кажному по кусочку яічка дае, а потомака ўжэ емо сало. На Велікдзень розговеўса да еж усе скоромное. Тонеж.
РОЗДУМАЦЦА зак. Адумацца. А потомака вона роздумаласа і зара жыве з своім чэловеком. Тонеж.
83 👁