Старонка 117
◀ / 157 ▶
РАМ м. Падстольнік. Тры раму ў хатох кладуць, а як пуд колодку, то большэ. Тонеж. РАМБІНА ж. Ягада з рабіны. У лаўку рамбіну прымаюць. Падварак. РАМЕНЬ м. Рэмень. Грапнік – ето ж у тры сталькі заплетаны рамень. Тонеж. РАМОВЕ н. Пачастунак, звязаны з пабудовай хаты. Як раму покладуць у хаці, даюць рамове. Давай рамове, буду стукаць у рам сокераю, колі не дасі. – Будзе вам горэлка, только не стукай. Тонеж. РАПА ж. Салёная вада. Ото боршчэ насоліла – голая рапа. У дзежку кладуць м'ясо, з его сцекае рапа. Сярэднія Печы. Робім рапу да кропім сено. Ліпляны. РАСНЕНКІ прым. Памянш. да «расны». На брукоўнішчы кортопля була така расненька. Ліпляны. РАСНО прысл. Урадліва, пышна, разгаліста. У етым годзі расно росце кортопля. Падварак. РАСНЫ прым. Урадлівы, разгалісты, пышны. Што струкоў богато ў горосі, у мене вон такі расны. Ліпляны. Тацьяно, як у цебе кортопля? – Така пустэ, не расна. – Ну, што ў мене така расна, штук сорок пуд одным корчэм. Там жа. РАТАЙ м. Араты. Ратай дзержыцца за ручкі ў сосе, шчоб вона з землі не вускаківала. Ліпляны. РОБІЦЬ незак. 1. Рабіць. На траву рожкі робляць. Падварак. Хай як вона знае так і робіць. Тонеж. З гусіна, курына пер'я робляць перыны. Ліпляны. 2. Працаваць. Дзень і ноч роблю. Чого ж ты, Руднічыха, негожа? – Робіла на ўсіх. Тонеж. Людзі жывуць, робляць на трахторах. Ліпляны. Мой зяць трудовіком ў школі робіць. Сярэднія Печы. РОБОЦЯГА аг. р. Працаўнік. Такі ўжэ робоцяга еты чэловек: на цэлы дом дзерэва нацягаў. Маркоўскае. РОБОЦЯШЧЫ прым. Працавіты. От яка рабоцяшча дзеўка! Трэбо було ее ўзяць, не носіў бу ражкі свіньям. Лельчыцы. РОВЕЦ м. Баразна. Граблямі ўгрэбае жонка ў ровец гной. Мілашавічы. Пройшлі шчэ по одному роўцу і поехалі ў лес. Буда-Лельчыцкая. РОГАК м. Хвароба злакавых раслін, сажа. З жыціны вустрыкнецца еты рогак, вон такі чорны. Лельчыцы. РОГАЛЬ м. Няўдалы хлеб. Ох, мамко, якого рогаля спекла! Заберажніца. РОГАТКА ж. Прылада для вымярэння зямельнай плошчы. Рогаткай поле мераюць. Тонеж. Ідзе брыгадзір з рогаткою – померае. Астражанка. РОГАЧ м. 1. Дзяржанне, ручка ў сасе. Тонеж. 2. Дышаль у возе для валоў. Рогач – доўга жэрдка, дзе волы ходзяць. Ліпляны. РОГЕЛЬНЯ ж. Прылада для лоўлі рыбы. Лоўляць рыбу рогельняй удвох. Одзін з однэе стороны рогельні, а другі з другой боўтаюць воду коло берэга, а потомака знімаюць рогельню. Мілашавічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

буді, бірэга, вускіківала, вістрыкнецца, гра^лімі, даііць, др^п, діўга, егі, ж^рдка, йбляць, л^ўку, ліпляныі, мені, мясо, однэі, поміэае, потімака, поіхалі, пройшлішчэ, піря, р^біць, рагіа^ж, ралі, робйа, рогігкою, рыбу^рогёльняй, рібляв, рісна, такаі, такірасны, тамжаі, хідзяць, цебі, як^го, ібудзе, іго, ічорны, ўгр^бае
74 👁
◀ / 157 ▶