ПУЧКА і ПУШКА ж. Мяккая верхняя частка пальца. Застрэміў дзерэво ў пучку. Тонеж. Ну й мороз, аж пушкі до золеза прыліпаюць. Буда – Лельчыцкая.
ПУЧОК м. Памянш. да «пук /2/». Мо пучкоў тры крыжоўніку прыв'ёз з Мозырэ. Ліпляны.
ПУЧЭЛЬКА ж. Невялікая звязка тытуну. Маркоўскае.
ПУЧЭЧЭК м. Памянш. да «пук /2/». Рэжэм цюцюн у пучэчкох і мешаем з корэнцамі. Маркоўскае.
ПУШКА ж. Грыб, порхаўка. Кагуць, шо пушкі есць можно. Маркоўскае.
ПУШКАЦЬ незак. Шчыкатаць. Як я боюс, як мяне хто пушкае. Падварак.
ПУШЫЦЬ незак. Рабіць пухлым. А его такі пушыць ета болезнь. Ліпляны.
ПШЭНЯНЫ прым. Прасяны. Я ім бабку вунесу ету пшэняну, і воны рады. Тонеж.
П'ЯЛО н. Буданчык для калыскі (на поле). Як п'яло робляць, сошкі стаўляць, коб люльку можно було вешаць. Чэмернае.
П'ЯТРА ж. Гара, чардак. Злезь на п'ятра і поба – мо яйцэ ў кублі е. Ліпляны.
Р
РАД м. Валок травы, скошанай касцом за адзін абход. Косім траву і кладом ее косою ў рад. Тые тоўстые рады надо перовернуць, коб воны сохлі. Ліпляны.
РАЗДЗЮЖКА ж. Кавалак саматканай матэрыі з грубай пражы. Сушылі зерно на радзюжкох. Лельчыцы. Друга жонка раздзерэ дзеругу, да дзеці радзюжкамі ўкрывае. Чэмернае.
РАДОК м. Памянш. да «рад». Етого году пойшоў косіць, заткнуў косу ў радок і ее нехта ўзяў. Ліпляны.
РАЖКА і РАШКА ж. 1. Цэбрык з адным вушкам для вымярэння вагі зерня, кармлення свіней. У ражцы помешчаліс пуд і дзесят хунтоў зерня. Намолоціў раз трыццаць ражэк пшэніцы. Данілевічы. Озьмі настаўніцу, то рашкі свіньям насіцьмеш. Падварак. 2. перан., экспр. Твар. Вон одгодоваў рашку за чужу роботу. Падварак.
РАЗ прысл. 1. Аднойчы. Ліпляны. 2. Раней. Тые разы самі пеклі хлеб. Тонеж. 3. Цяпер. Естые разы чарніцы варым да ў сцеклянкі заліваем. Тонеж.
РАІНІНА ПОЛЕ н. Урошышча. Так прабрала (высекла бярозкі) Раініна Поле, шо одзін снежок кінула. Ліпляны.
РАКОЎКА ж. Гатунак бульбы. На грудкох ракоўка вусохае. Падварак.
РАЛО /1/ н. Раздвоены ствол дрэва. У хвоі, у дубі, у осіні буваюць ралы, колі два стволы ідуць угору. Маркоўскае. Дзерэво з ралом на соху ідзе. Буда - Лельчыцкая.
РАЛО /2/ н. Ткацкі станок. Колісь поўкотваюць у хаты рала, а ето ўжэ цепер понавучаліса да поробілі става. Тонеж.
76 👁