Старонка 115
◀ / 157 ▶
Цяпкамі пурэй збіваем і ўскрай зносем. Мілашавічы. Як орэш пурэй, набіраецца вон на сошнічок. Данілевічы. Порос пірэй, заглушыў увесь ав'ёс. Буда-Лельчыцкая. ПУСТАНІК м. Нагрудная паркалёвая частка сарочкі з саматканага матэрыялу. З пустаніком сорочкі колісь шылі. У рубашкох з пустаніком наплечнік робілі з перкалю. Тонеж. ПУСТКА ж. Хата, у якой не жывуць. У п'ятай хаці жывуць, а шостая – пустка. Тонеж. ПУСТОЛЬГА ж. экспр. Нядбайны чалавек, гультай. Пустольга ты, труцень. Як только жонка з тобою жыве! Астражанка. ПУСТОЎШЧЫНА ж. экспр. Негаспадарлівы чалавек. Не ходзяін вон, а пустоўшчына. Тонеж. ПУСТРЭК м. Урок. Пустрэкі буваюць намоўленые, нагавораные, ветраные, жаночые й дзявочые. Пустрэк – ето як хто наўрочыць. Ліпляны. ПУСТЫ прым. 1. Пусты. Вона ж цэлы казан кортоплі з'ела і пусты казан на заслонье пуставіла. 2. Слабы, малы, хваравіты. Нейка пуста вона: голова боліць, кажэ. Тонеж. Так собе чэловечэк, а пусты вон некі. Падварак. 3. Тонкі, гнілы. Шмацья навешаюць столько, што як пуста жэрдка, то оборвецца. Тонеж. 4. Неўрадлівы. Пуста земля – нічога не родзіць. Тонеж. Хай пустэ жыто, а я пойду раненько і роблю до самого вечэра. Сярэднія Печы. Дзеўбаў, дзеўбаў косою і нічого не надзеўбаў – пусты ав'ёс. Маркоўскае. ПУСТЫНЯ ж. 1. Зямля, непрыгодная для земляробства. Маркоўскае. 2. Хата, у якой не жывуць. Там пустыня: нема нікого, выехалі ўсе. Маркоўскае. 3. Негаспадарлівы чалавек. Пустыня ты, а не ходзяін. Данілевічы. ПУСЦЕНЬКІ прым. Памянш. да «пусты». Зіна така пусцюшэнька, сколькі чого помніць. Тонеж. ПУСЦЮШЭНЬКІ прым. Памянш. да «пусты». Зіна така пусцюшэнька, а сколько чого помніць. Тонеж. ПУХ м. Абдзіркі ад круп, высеўкі. Як пудсеваем, пух улетае, а пшэно застаецца ў ночвах. Тонеж. ПУХА ж. 1. Тупая частка яйца. На селе мужчыны, бувало коштуюць яйцэ й говораць: «От у мене крэпак: побіў носка – перэверні пухой». Тонеж. 2. Задняя частка лодкі. У пусе седзеў. Ліпляны. ПУХІР м. 1. Прышч. Увесь відок ее ў пухірох. Падварак. 2. Мазоль. Поба, якіе пухіры намуляў. Падварак. 3. Вадзянка. Пухіры от простуды буваюць, на целі воны посхопваюцца. Лельчыцы. ПУЦ м. 1. Калун. Мой пуц спахаўса. Ліпляны. Пуц сама тоўшчэйша сокера, колоць ей дрова добрэ. Лельчыцы. 2. Цялярская прылада, якой ачэсваюцца бярвенні, клёпкі. Ложэш клепку ў станок і пуцэм оббіваеш. Данілевічы. ПУЦЭВАЦЬ незак. Ачэсваць «пуцэм». Клепчар, ходзі пуцэваць. Данілевічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

авёс, відбк, говбраць, дзявбчыё, добрэ, жанбчые, зела, знбсем, кблісь, колбць, кортбплі, намбўленые, наўрбчыць, нбчвах, нікбго, нічбга, нічбго, пбмнщь, пбмніць, посхбпваюцца, пустбніком, пустй, пухбй, пухй, пятай, рбдзіць, скблькі, сорбчкі, сошнічбк
78 👁
◀ / 157 ▶