Старонка 114
◀ / 157 ▶
Пудзелёнкі сівенькіе, а пудо дном зеленоватые. Маркоўскае. По одному месту пудзелёнкі ростуць у порслях. Ліпляны. ПУДКІ прым. Палахлівы. На пудкім коні ў Мозырэ не проедзеш. Падварак. ПУДКЛЕЙКА ж. Паднарад у ботах. Пудклейку пудшываюць, коб холява не осаджваласа. Ліпляны. ПУДКОЛОДНІК м. Назва птушкі. Вуверне бура дзерэвіну, і там пудколоднік кубло собе робіць. Данілевічы. ПУДКРУЖ'Е н. Урочышча. Тонеж. ПУДЛІЗНІК м. Падліза. З етым пудлізніком і говорыць не хочу. Тонеж. ПУДЛЯДЗЬЕ н. Урочышча. Лельчыцы. ПУДМЁТОК м. Падносак. У чоботох пудмёткі набіваюць. Данілевічы. ПУДОДНІ прым. Ніжні. Пудоднее шмацьё шыюць простымі ніткамі. Тонеж. ПУДОРВА ж. Пашкоджанне ўнутраных органоў у выніку празмернага напружання фізічных сіл. Золотнік з пудорвы тожэ робіцца, але ето не грыжа. Ліпляны. ПУДОСОК м. Тупая сякера. Дай ему сокеру, так вон спашэ ее соўсім і прынесе пудоска. Тонеж. ПУДПАЛЬНІК м. Скавароднік. Я скорэй пудпальніка спеку з того цеста, што пекуць боханкі. Тонеж. ПУДПАР м. Поле, якое пакідалася пад пасеў азімых культур. На пудпары сеем. Падварак. ПУДПЛЕТАНКА ж. Падплет. Пудплетанкой постолы плетом. Маркоўскае. ПУДСАНКІ мн. Кары. Зірнуў – на пудсанках хлопчак седзіць. У кожух его ўмотаў. Тонеж. Бабка шворнем проймаецца ў перэдніх і задніх пудсанках. Там жа. ПУДСАЧЫК м. Падхватнік. Пудсачык такі круглы. Мілашавічы. ПУД'ЯЗІК м. Маленькі язь, язік. Ну й ласы еты пуд'язік на чэрвя. У нас тут чэловек одзін як поедзе на рэчку, кручэчком нацягае пуд'язікоў до пропасці. Ліпляны. ПУК усеч. дзеясл. Пук. Як только хто шкрабнуў, бобер пук ў воду. Ліпляны. ПУК м. Звязка, пук. Прынёс пук лозы. Данілевічы. ПУК м. Выгіб пілы. У етой піле пука нема. Данілевічы. ПУКОВАСТЫ прым. Пукаты. Як вубіраеш пілу, гледзіш, коб пуковаста була. Данілевічы. ПУНКТ м. Асобная частка ў музыкальным творы, калена. П'яты пункт кадрэлі граецца, як лявоніха. Ліпляны. Кадрэлю на п'яць пунктоў граюць. Лельчыцы. ПУРЭЙ і ПІРЭЙ м. Пырнік. Мотыкой вудзераюць жонкі пурэй. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 157 ▶