ПРЫЗНАЧЫЦЬ зак. Намеціць, зрабіць мечанне. Усіх качак прызначыла. Ліпляны.
ПРЫЗЬМО н. Прылада ў вупражы для валоў. Дышаль прыкрэпляецца запатылком к калачу а калач к прызьму. Мілашавічы.
ПРЫМОРОК м. Прыпечак. Прыморок з дошэк робляць на печку лазіць. З етого боку прыморок робілі. Тонеж.
ПРЫМОРОЧЭК м. Памянш. да «прыморок». Моя мацер, бувало, седзіць на прыморочку. Тонеж.
ПРЫПЕК м. Загнетка. Зразу становіш чавуны на прыпек, а потомака ў печ. У шыйку кладуць мецёлку, шо заметваюць прыпек, лучыну ложаць. Тонеж.
ПРЫПІНДА ж. Фартух. З росшэўкамі прыпінду робілі. Калінаўка.
ПРЫС м. Прысак, гарачы попел. Ну й лоўко ж попечэцца кортопля ў прысу. Ліпляны. Прыс гарачы – кладзі кортоплю. Астражанка.
ПРЫСКОБІЦЬ зак. Замацаваць скабою. Прыскобіў ушуло, коб воно не шаталос. Данілевічы.
ПРЫСТРЭК м. Хвароба з урокаў. Ето на цебе напаў, мабуць, прыстрэк: поцягае, поломае. Трэбо тобе прыстрэка пошэптаць. Ліпляны.
ПРЫТЫКА ж. Палка на канцы «крыла» у жаку. З двох бокоў прытыкі стаўляцца, як закрэпляем жак у рэке. Ліпляны.
ПРЫХОД м. Збор людзей на рэлігійнае свята. Ці будзе прыход у Пудварку на Ўсыпленне? Буда-Лельчыцкая.
ПРЫЧАВІЦЬ зак. Прыціснуць. Моховікі гладзенькіе пудо дном, і колі іх прычавіць, то воны сінеюць. Ліпляны. Палца прычавіў. Падварак.
ПРЫЧАХНУЦЬ зак. Падсохнуць. Коб на дзень погода, то сено прычахло б. Тонеж.
ПРЫШКЛЮДОВАЦЬ зак. Абчасаць склюдам. Броўна прышклюдуюць, а потомака ў сенцы іх ложаць. Ліпляны.
ПРЭСНЫ прым. Сыры. Нападае снег на прэсну землю, а потомака вона доўга замерзае. Тонеж. Була прэсна зіма. Падварак.
ПУГ м. Страх, перапалох. З того пугу лежала тры тыжні. Тонеж.
ПУГОЎНІК м. Пугаўё. Так біла лошыцу, шо й пугоўнік зломала. Тонеж.
ПУДВЕДЗЁНКА ж. Квяцістая хустка. Хороша ў цебе пудведзёнка. Астражанка.
ПУДВОРОТНІЦА ж. Падваротня. Пудворотніцу робляць, коб не лазілі куры, поросята ў хлеў. Ліпляны.
ПУДДЗЕЛОК м. Хустка, якая па знешняму выгляду нагадвае шарсцяную. На подарок прыв'езла мне небога пуддзелка. Падварак.
ПУДДЗЕЛОЧЭК м. Памянш. да «пуддзелок». Купіла пуддзелочка і хопіць на лето. Падварак.
ПУДДЗЕЎКА ж. Кароткая верхняя цёплая вопратка. Ідзі, Меходзій, у лаўку і купі собе пуддзеўку. Падварак.
ПУДЗЕЛЁНКА ж. Назва грыба. Пудзелёнкі трошкі зелёные. Тонеж.
Дадатковыя словы
выгляд>г, гзрйпек, кладзікортоплю, купі^собе, прйморочэк, прывезла, пугбўшк, пудворбтніцу
74 👁