ПОТОПТАЦЬ зак. 1. Патаптаць. З калюкамі сено не потопчэш на босу ногу. Ліпляны. 2. Патаўчы. Трэбо кортоплю потоптаць. Сярэднія Печы.
ПОТРАЎКА ж. Вадкая страва. Аж на душэ стало легчэ, як потраўкі под'еў. Заберажніца.
ПОТРОНОЎКА ж. Паляўнічая стрэльба, якая зараджаецца патронамі. Колісь пістоноўкі й потроноўкі булі. Маркоўскае.
ПОТРУІЦЬ зак. Намуліць. Як здорова, усе добрэ, а як нездоляшча, усяка обуў потруіць. Ліпляны.
ПОТРЭПЧЫК м. Зношанае, патрапанае звычайна адзенне. Год потрэпчыка не скідае, а мушы добро ў скрыні грызуць. Ліпляны.
ПОЎЗУН м. Драўляная дэталь у пілараме. Я поўзуны на пілорамі роблю пласцінчатым свердлом. Поўзуны робляцца з граба. Як обмасляцца поўзуны, роботаць не можно. Данілевічы.
ПОЎРЭ н. і ПОЎРЭЙ м. Вырай. Сіточка летае ў поўрэ. Жураўле прылецелі з поўрэ, а окідзі шчэ не було. Данілевічы. Шчэ, мабуць, не лецелі качкі ў поўрэй. Дзяржынск. Вельмо холоду сіводрака боіцца, вона само ранне ў поўрэ ўлетае. Канапелька.
ПОЎЦЕКАЦЬ зак. Паўцякаць. Ето зелье таке: прынесі ў хату да кінь его – усе блохі поўцекаюць, подохнуць. Дзяржынск.
ПОХАТУХА ж. Жанчына, якая ходзіць з хаты ў хату і разносіць плёткі. Не люблю я Клаву: вона такая похатуха. Сядзь, похатуха, колькі ты будзеш бегаць. Астражанка.
ПОХВАТНЫ прым. Зручны, лёгкі. Мо б ты мне дала свой похватны чоўнік? Тонеж.
ПОХМУРОК м. Воблачка. Сталі ходзіць похмуркі – будзе дождзь. Лельчыцы. Похмуркі ходзяць, а сено шчэ не скопіла. Тонеж.
ПОХОДКІ мн. Пчаліная разведка. Пчолкі ў походкі летаюць. Маркоўскае.
ПОХОЛОДАЦЬ зак. 1. Пахаладаць. За які дзень так похолодало. Ліпляны. 2. Астыць. Ну, наш ўжэ заўтрак похолодаў. Ліпляны. 3. Анямець ад страху. Закі поначы пройшла міма могліц, усё похолодало. Лельчыцы.
ПОЦЕНЕЧЫЦЬ зак. Чуць – чуць пасыпаць. У сцёбку несу яблукі, сыплю ў бочку і мукой поценечу. Ліпляны.
ПОЧАВІЦЬ зак. Падавіць. У нас куры не ведуцца: почавілі іх машыны. Мілашавічы.
ПОШЧАКА ж. Чэлюсць. У поганюкі зубі такіе, як у шчукі. Вона ж як разявіць пошчэку, обнімае палку. Ліпляны.
ПОШЫНА ж. Пушніна. Сколько я пошыны здаў на зіму. Мілашавічы. Куніца половая – сама цэннейша пошына. Ліпляны.
ПРАВІЛКА ж. Адвес. Положаць правілку к сценке, а потомака, дзе трэбо, вона вупрамляецца. Ліпляны.
ПРАВІЦЬ незак. Выпрамляць пры дапамозе адвеса. Правілкой сцены правяць. Ліпляны.
76 👁