Старонка 111
◀ / 157 ▶
ПРАГЦІ незак. Жарыць. На сковородах сало прагуць. Ліпляны. ПРАДЗЬВО н. Валакно. У плоскунях звёрху прадзьво, а ў серэдзіне костра. Ліпляны. Прадзьво продом. Тонеж. 2. Маніцы, каноплі. Колодзье накладывалі на прадзьво, шчоб воно не ўсплывало. Ліпляны. 3. Ніткі з ільну, канапель. Напрадом за тыждзень от такой клубок, навіваем его і ткром прадзьво. Мілашавічы. ПРАДЗЯНЫ прым. Канаплінны, ільняны. У нас в'юць волокі прадзяные. Ліпляны. ПРАДКА ж. Папрадуха. Вечэрамі прадкі збіраліса на поседзёнкі. Ліпляны. ПРАТВА ж. Месца, дзе мыюць бялізну. Була на пратві, только што прышла, шмацье прала. Данілевічы. ПРАЎДЗІЦА ж., экспр. Праўда (у песнях). Сколько ў рэшэці водзіцы, столько ў мілого праўдзіцы. З нар. песні. Тонеж. ПРАЧКА ж. Пасудзіна для мыцця бялізны. Цэлы тыждзень стоіць моя прачка коло рэкі. Маркоўскае. ПРОБКА ж. Затычка, корак. Як на пробку наступіў, скуль тая й бойня озьмецца. Падварак. ПРОВЕДЫ мн. Перадвясельнае наведванне невесты бацькамі жаніха. Свекруха прыходзіла ў проведы до сватоў. Вона прыдзе ўдзень і договорыцца, а ўвечэры прыходзяць сваты. Тонеж. ПРОГАЛІНА ж. Прагал. На прогаліні накосіў колеснік сена. Данілевічы. ПРОДОЛГІ прым. Прадаўгаваты. Продолгі ліст у етого зеллейка. Чэмернае. ПРОЗВІШЧЭ н. 1. Уласная назва, імя. У нас месцо е, дзе колісь буў той накот. Ужэ его нема, а прозвішчэ е, му звом тэ месцо Накотом. Ліпляны. 2. Мянушка. Его прозвішчэ Рудуха. Тонеж. ПРОКАЎТНУЦЬ зак. Праглынуць. А глейзаровы хлеб не можно есць, прамо давіць, не можно прокаўтнуць. Тонеж. ПРОМІЖ прын. Паміж. Веліка разніца проміж боршчэм і качаном. Ліпляны. І туды гора і сюды гора, Проміж тымі горанькамі Свеціла зора. З нар. песні. Тонеж. Проміж шуламі кідаюць дзерэво. Там жа. ПРОНІЗІЦЦА зак. Знізіцца. Пронізіўса самалёт і довай гасіць – не пупало. Тонеж. ПРОРЭЗАК м. Проразь. Пошыла рубашкі да прорэзала прорэзкі, іх надо обкідаць. Ліпляны. ПРОСВІШЧАЦЬ зак. Прадзімаць. У сенях дзверы дзіроватые, і вецер церэз тые дзірочкі просвішчае. Тонеж. ПРОСВІШЧЭ н. Прасянішча. На просвішчы така расна кортопля вуросла. Тонеж. ПРОСЛАЦЬ зак. Паслаць. Коноплі просцелемо, а потом іх у церніцы тром. Тонеж. Ты там просцелі ему на лужку спаць. Падварак. Просцелі половінчыка і легай спаць. Буда – Лельчыцкая.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 157 ▶