ПОСЕЎНІК м. Сейбіт. Почэпіць посеўнік кошэля і сеець зерне. Падварак.
ПОСКРЭБІШ м. Буханачка хлеба з рэштак цеста ў дзяжы. Осталоса ў мене цесто только на поскрэбіша. Тонеж.
ПОСКРЭБНІК м. Буханачка хлеба з рэштак цеста ў дзяжы. Так добрэ поскрэбнік вупекса. Заберажніца.
ПОСКРЭБОК м. Буханачка хлеба з рэштак цеста ў дзяжы. П'яць боханоў посадзіла ў печ, а ўжэ шостая – поскрэбка. Тонеж.
ПОСКРЭБОЧЭК і ПОСКРЭБІЧЭК м. Памянш. да «поскрэбок». Дзеці поскрэбочка просяць. Тонеж. У мене чэтырэ бохана, а п'ята поскрэбічка була. Тонеж.
ПОСМІХНУЦЦА зак. Усміхнкцца. Погледзеў на мене Роман і посміхнуўса. Лельчыцы.
ПОСТАЎ м. Скрутак саматканага палатна. Накачае жонка постава, а потом его отрэзвае да шые сорочкі. Ліпляны. Коб не раскачваўса постаў шчэпляць его голкаю да й лежыць вон у шафі. Постаў можэ буць п'яць губок. Тонеж.
ПОСТАЎНЫ прым. Статны. Ну й постаўна, ладна его жонка. Постаўна ў іх клягіня. Падварак.
ПОСТАЦЬ ж. Полоска жыта, якую займае адна жняя. На етой постаці богато снопуў нажала. Ліпляны.
ПОСТОЛ м. Лапаць. А ў постолох добрэ: намокло і вусохло. Лельчыцы. На сено ходзілі ў пастолох, пасціць чэргу ў іх добрэ. Ліпляны. Постолы плетуць лозовые, в'язовые. Я колісь погнаў оўцы ў лес і поплёў там постолы з корэнья. Данілевічы. Хай чэловек постол, а цегні его за стол. Падварак.
ПОСТОРОНОК м. Пастронак. Посторонкі чэпляюць за баркі і вушы ў хамуце. У параконнай вупражы шлеі чэпляюцца за посторонкі. Маскоўскае.
ПОСТРОІЦЬ зак. Пабудаваць. У Мозырэ мой братко построіў домка. Падварак. Паправіць, зацягнуць. Построй запінкі на вокнох. Прыбалавічы. Скласці. Трэбо сказаць, і той чэловек построіць стога. Сярэднія Печы.
ПОСУДОК м. Посуда. Тые разы мулі посудок у ночвах. Тонеж. Усе ўместо горшкі, місы – посудок. Ліпляны.
ПОСЦЕРОГА ж. Перасцярога. Сны неку посцерогу даюць. Буда – Лельчыцкая.
ПОТАПЦЫ мн. Страва з вады, хлеба і солі. На потапцы богато врэм'я не трэбо: налі сырое воды, крышы хлеб і соль сып. Тонеж.
ПОТНІК м. Лямец у хамуце. К персцям пудходзіць потнік. Падварак.
ПОТОЛОХІ мн. экспр. Унутранасці жывёлы. Вукінула ўсе потолохі. Падварак.
ПОТОМАКА прысл. Потым. Не було доўго з войны мого чэловека, а потомака вон прышоў без ногі. Ліпляны. Поперэдо лён сушаць у сушне, а потомака ў трэпалку его подаюць. Там жа. Сходзіў мой Іван на рыбу, а потомака як узяла его хондзя трасці. Падварак.
75 👁