час не сцягнецца. Тонеж. Ох, ты маці, ты порадніца ў хаці! Порадзь, маці, чым мілку караці. З нар. песні. Ліпляны.
ПОРАДНІЧЭК м. Памянш. да пораднік. «Ой, усім жэ ты буў зашчытнічэк! Ой, усім жэ ты буў пораднічэк». З нар. песні. Тонеж.
ПОРАНЕНЬКО прысл. Зранку, рана (у нар.песнях). Шчэ ў недзелю-пораненьку пеўні не пелі, пошоў Якоў до дзеўчыны пуд новые сені. З нар.песні. Падварак.
ПОРАНКА ж. Порканне. Аніяк не можно праз поранку сходзіць у лаўку. Падварак. А рано тое поранкі богато. Астражанка.
ПОРАЦЦА незак. Поркацца ў гаспадарцы. Як будзеш порацца, постаў у печ чавун, коб кроп закіпеў. Лельчыцы. Трохі лежала поралас. Мілашавічы. Маці порацца, а ее дзеўка от вугледкі не отходзіць. Падварак.
ПОРОДЗІХА ж. Жанчына, якаая нарадзіла дзіця. Породзіха дае попу наметку да шчэ ўмотае й пірожка. Тонеж.
ПОРОДЗІЦЬ зак. Нарадзіць. Маці мене только породзіла, а бабка вугодовала. Тонеж. Не прывукла, братко, мушу прывукаці, породзіла мене, нешчасную, маці. З нар.песні. Там жа.
ПОРОДНЯ ж. Род, радня. Така наша породня: лысеюць рано. Лельчыцы.
ПОРОСЛЕВЫ прым. Параснікавы. Дзе порослевые места, грыб росце. Маркоўскае.
ПОРОСЛЯ ж. Параснік, зарасць. По вусокіх местох, по порослях ростуць коўпакі. Маркоўскае. Рэшотнікі по грудох, по порослях ростуць. Тонеж.
ПОРОХНО н. Згніўшая частка дрэва, парахня. Дрозд робіць кубло з порохна. Данілевічы. У хауці е только яке порохно. Маркоўскае.
ПОРТНОЎСКІ прым. Кравецкі. Унь на столе лежаць портноўскіе ножны. Данілевічы.
ПОРХАЎКА ж. Назва грыба. Наступі на порхаўку – і вона «пфі». Порхаўкі гояць раны. Маркоўскае.
ПОРЧА ж. Шкода. Петрык порчы не робіць, вон не ўврэдны. Маркоўскае.
ПОРЭПАНЫ прым. Патрэсканы. Зверху козы порэпаны, а пудо дном кошлаты. Маркоўскае.
ПОРЭПАЦЦА зак. Патрэскацца. Озьмі рукавіцы, а то рукі порэпаліса на морозі. Ліпляны.
ПОСВЕТ м. 1. Прыстасаванне для асвятлення хаты (раней). Посвет робілі з мешковіны. Лельчыцы. На посвет ложылі осмола і полілі его. Данілевічы. 2. Прылада для асвятлення ракі ў часе лоўлі рыбы. Еты посвет робляць з залезной проволокі, перэплетаюць его несколько раз, шчоб лучына не падала ў воду. З посветом ідзеш убрэдзь біць рыбу. Мілашавічы.
ПОСЕДЗЁЛКІ мн. Вячоркі. Сохвея навек моя тайка. Му з ею на поседзёлкі, на музыкі ходзілі. Буда-Лельчыцкая.
ПОСЕДЗЁНКІ мн. Вячоркі. Я навек ходзіла на поседзёнкі. Тонеж. Вечэрамі прадкі збіраліса на поседзёнкі. Ліпляны.
78 👁