Старонка 107
◀ / 157 ▶
ПОПАРЫЦЬ зак. Пакінуць зямлю пад парам. Пуд грэчку надо землю попарыць. Ліпляны. ПОПАСЦІЦЬ зак. Папасвіць. За свой век попасціў я товар. Маркоўскае. ПОПЕР м. Папера. Дзеды простой попер круцілі і дзелалі поперосы. Мілашавічы. Вубегла мурашэчка з новое колодонькі да вунесла завівала, тонкіе, беленькіе, тонкіе, беленькіе, з попером роўненькіе. З нар. песні. Тонеж. ПОПЕРЭБУТЛІВАЦЬ зак. Паперагнісці. У чаравіках шнуркі поперэбутлівілі. Падварак. ПОПЕРЭД, ПОПЕРОД і ПОПЕРЭДО прысл. Спачатку. Поперэд лён сушаць у сушне, а потомака ў трэпалку его подаюць. Ліпляны. Поперэдо посціраю шмацье. Тонеж. Поперод смучам на ручайку. Ліпляны. ПОПЕРАДЗЕНЬ м. Сувязь загнутых частак палазоў. Маркоўскае. ПОПЕРЭЧКА ж. Папярочная піла. Дай поперэчку. Данілевічы. ПОПЕРЭЧНІЦА ж. Сталвага. З одного боку поперэчніцы – цягі, а з другого – баркі. Тонеж. ПОПЕТРЭЦЬ зак. Парыхлець. Як вода обліжэ лёд, вон попетрэе. Данілевічы. ПОПІРКА ж. Палка, на якую абапіраюцца пры хадзьбе, качарэжка. Занедужыла баба соўсім: з рук попірку не выпускае. Падварак. ПОПІРХАЦЬ зак. Покрапіць чуць-чуць. Мед попірхаў по однэй ячэйкі. Ліпляны. ПОПЛАЎ м. 1. Поплаў. На поплові ростуць звоночкі, тонюсенькіе воны, тонюсенькіе. Ліпляны. 2. Сена з поплава. Прыв'ёз колеснік поплову. Лельчыцы. Е сено поплоў, е сено осока й кругляк. Тонеж. ПОПОРАЦЦА зак. Справіцца з госпадарчымі справамі. Мо ты там шчэ не попораласа, а му будом цебе ждаць. Ліпляны. ПОПРАЖКА ж. Спражка. Без попражкі раменя (пояса) не бувае. Тонеж. ПОПРУГА ж. Раменны пояс. Колі будзе ісці навука туга, поцягае бацькава попруга. Падварак. Прышоў мой хлопчак з Армее, і му купілі ему пудзёўку, косцюма, чоботы, сорочкі й попругу. Там жа. ПОПРУЖКА ж. 1. Вузкі раменны пояс. Чэмернае. 2. Рэмень з цыраты для жанчын. Падварак. ПО-ПУД прыназ. Па-над. Вона ўжэ попобегала по-пуд хмызнячком. Ліпляны. Дзеці спеваюць по-пуд вокнамі. Там жа. ПОПУТНІК м. Спадарожнік. Коб мне попутнік буў, поболосурылі б дорогой. Падварак. ПОПУТНЫ прым. Спадарожны. Попутного тобе ветру ў дорозі. Падварак. ПОРАДЗІЦЬ зак. Параіць. Бацько только й порадзіць, як што зробіць. Ліпляны. ПОРАДНІК м. Дарадчык. Колькі хоч пораднікоў е, хоч ты гаць імі гаці. Тонеж. ПОРАДНІЦА ж. Дарадчыца. Померла моя порадніца, а зара мне без её і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

б^ба, б^экілонеж, бувіе, бўдзе, вібегла, г[а^варак, з^нс(вое, по-пу^д, подаі^ць, поп^раласа, попербсы, поперэб^тлівілі, попйр, попр^га, попр^жка, попірыць, посцір^ю, прывез, сорочкій, тонкіе^бел^нькіе, чбботы, шм<щье, іііш
71 👁
◀ / 157 ▶