Старонка 106
◀ / 157 ▶
поманьвае. Маркоўскае. ПОМЕЛЬНІК м. Густы хвойнік. По помельнікох водзіцца воўк, холера ета. Данілевічы. У помельніку грыбу брала. Тонеж. ПОМЕЛЬНІЧЭК м. Памянш. да «помельнік». Зеленіцы ў помельнічку ростуць. Тонеж. ПОМЕР м. Памольны збор у млыне. Помер давалі гарцамі. Лельчыцы. П'яць пудоў прыв'ёз у млін – п'яць хунтоў померу отдай. Чэмернае. ПОМЕТНІК м. зборн. Лазовыя ці бярозавыя сцябліны, якія звязваюцца і ўскладваюцца на стог. Коб вецер не ўзрываў стог, кладом пометнік. Падварак. От там росце добра лоза на пометнік. Астражанка. ПОМІГУЛІЦЦА зак. Хітра ўхмыльнуцца. Помігуліўсе – і на етым конец. Падварак. ПОМІДОРНІК м. Сцябло памідор. У помідорніку пасынкі шчэ не пуобрывала. Падварак. Пасынкі ў помідорніку ідуць сотсюль і сотсюль. Тонеж. ПОМІМО прыназ. Апрача. Помімо грыбоў, у лесі ростуць козлякі. Тонеж. ПОМОСНІНА ж. Маснічына. Укороціў памосніну. Буда-Лельчыцкая. ПОМОСНІНКА ж. Памянш. да «помосніна». Порадзь маці, дзе ж мілку сховаці. Знімі, сынку, у сенях помоснінку, сховай, сынку, да чужу дзецінку. З нар. песні. Ліпляны. ПОМОСТ м. Падлога. Сама й помост не помуе, навек просіць дзевок. Сярэднія Печы. Як робляць помост, дошкі сцесняюцца ўплатную. Ліпляны. ПОМЯСІЦЬ зак. Патаўчы бульбу. Кортоплікі помясіла, а цепер зажарыць іх трэбо. Ліпляны. ПОМЯЦЬ зак. Патаўчы бульбу. Мо було б луччэ, коб етые кортоплікі пом'яў. Сярэднія Печы. ПОНАЖЫ мн. Понаж. Наступае жонка на понажы, і покоцёлкі тые перэважваюцца – легчэй ткаць. Тонеж. ПОНАРОСТАЦЬ зак. Панарастаць. Свінухі тоўстые понаросталі, а нема колі іх браць. Маркоўскае. По одной голоўкі садзіла часныку і по одной понаростала. Тонеж. Кагуць, шо ўжэ грыбу понаросталі ў лесі. Мілашавічы. ПОНЕБІЧ м. Палка ўверсе ткацкага станка, да якой прымацоўваюцца «чапёлкі». Понебіч дзержыць ніт і покоцёлкі. Тонеж. ПОНІКАЦЬ незак. Выглядваць, паказвацца. Чого ты понікаеш у вокна? Падварак. Мэтроў осем сваю капором зобіваюць, і вона з воды только чуць понікае. Ліпляны. ПОНОЧЫ прысл. Ноччу. Закі поночы пройшла мімо могліц, усе похалодало. Хлопчакі омужаліса да й пуйшлі поночы на могліцы. Лельчыцы. Пуд печ'ю ў хатох цыркуны поночы цыркалі. Тонеж. ПОНУРА ж. Маўклівы і злы чалавек. Понура ходзіць, ходзіць да не вельмо з кім разговорае. От, кагуць, нейка понура ідзе. Тонеж. ПОПАР м. Трава на папары. Хлеб ядраны вудаецца на даўней ралье, дажэ попар по ей пойдзе. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбкна, голбўкі, дббра, дбшкі, дзевбк, жбнка, колііх, кортбплікі, мбгліц, пбночы, помдгўліцца, помяў, похалбдало, прбсіць, прывёз, пуйшлі;пбночы, пяць, пёчю, рббляць, тбўстые, хатбх, ходзіцьдбдзіць
72 👁
◀ / 157 ▶