Старонка 105
◀ / 157 ▶
хату і шчытаюць, ці будзе пара: колі пара – замуж пойдзе, однэ полено – не пойдзе. Ліпляны. 2. Бервяно. На вокна нашлапіў полено, а зарэ суцэлные полена до верха. Тонеж. По п'яць полен вугоняем на рэку і там складаем іх у ботоўку. Ліпляны. ПОЛЕСОЎШЧЫК м. Ляснік. Полесоўшчык охраняе лес от пожару, гледзіць, коб скот не ходзіў. Тонеж. Коб лес не рубалі, полесоўшчыка стаўляць. Падварак. ПОЛОВІНЧЫК м. Посцілка з ільняных і шарсцяных нітак. Половінчыка снуюць портнымі ніткамі, а ткуць шарсцянымі. Ліпляны. Просцелі половінчыка і легай спаць. Буда-Лельчыцкая. Не хватала шэрсці, дык половінчыкоў вуткала. Маркоўскае. ПОЛОЗ м. 1. Полаз. У полозы ўдоўбваюцца капулы. Ліпляны. 2. Крыло ў жаку, крызе. По концох полозоў колкі стаўляцца. Ліпляны. ПОЛОЗЫ мн. Прылада для лоўлі рыбы, крыга. Трох чэловек полозамі лоўляць рыбу. Ліпляны. ПОЛОЙКА ж. Палавінка квашанага качана. З кортопляю полойкі емо. Падварак. ПОЛОСІНА ж. Адрэзаная паласа лыка. Чэпец носіць трэбо пуд наметку і обруч з полосіны. Тонеж. ПОЛОТО н. Адзінка вымярэння шырыні саматканага палатна. Дзеруга – п'яць полот, а просцілкі – чэтырэ полоці. Мілашавічы. ПОЛУСНОПІК м. Жменька. Полуснопікі жонка покладзе на дол, а потомака збірае ў адзін сноп. Падварак. ПОЛУСОННІК м. Сланечнік. На городзі полусоннік сеем. Данілевічы. ПОЛЬЗІЦЕЛЬНО прысл. Карысна. Колі спечэш што ці спарыш, пользіцельно обмазвацца лоем. Ліпляны. ПОЛЬЗІЦЕЛЬНЫ прым. Карысны. Цэд кіслы, а пользіцельны. Падварак. ПОЛЮШКА ж. Клёцка. Ну й наварыла ж ты полюшэк. Заберажніца. ПОЛЫНОК м. Пакаёвая кветка, хрызантэма. Мой полынок ўсе цвіў, не перэставаў. Дзяржынск. ПОЛЯНІЦА ж. Булка хлеба. Порослі каменіцы – скоро будуць новые поляніцы. Данілевічы. Поляніца ўкачваецца ў муцэ. Маркоўскае. Як пеком поляніцы, мочаем у муку рукі да бером цесто. Тонеж. ПОМАЗАЦЬ зак. Пабяліць. Помазала хату, і вона стала бела, як перкаль. Ліпляны. Ты шо там робіла? – Помазала хату. Сярэднія Печы. У лаўцы купіла гліны. Вона пом'ята була, а хату помазала добрэ. Ліпляны. ПОМАЗКА ж. Падмазка. Намажэм помазкой сковороду і пеком млінцэ. Тонеж. ПОМАЛЕЧКУ прысл. Памаленьку. Хай бу ты ў склад сходзіла, помалечку трэбо перэсыпаць зерне. Ліпляны. ПОМАНЬВАЦЬ незак. Клікаць, прывабліваць, зваць. Ты мене не поманьвай, як собаку. Падварак. Собака так за сойкою гоняецца, а вона его
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 157 ▶