ПОЗАЎТРА прысл. Паслязаўтра. К вам позаўтра прыеду. Падварак. Позаўтра ў нашаго брацёніка госці. Буда-Лельчыцкая.
ПОЗДРОЧЫЦЦА зак. Разбегчыся ад укусаў мошак (пра кароў). Корові як поздрочыліс – цэлы дзень шукаў. Не можно ўгледзець товар: поздрочыўса товар і шчэ здрочыцца. Падварак.
ПОЗМОГЦІСА зак. Схуднець, змарнець, стаміцца. Так позмогліса, шчо не можно було познаць тые корову. Тонеж.
ПОЗОЛІЦЦА зак. Пракіпяціцца ў растворы з попелу. Позоліцца плацье ў жлукці, да ідуць жонкі праць его на рэку. Ліпляны.
ПОЗОЛІЦЬ зак. Абварыць ці пракіпяціць бялізну ў растворы з попелу. Позоліла плацье ў жлукці і на рэке попрала. Тонеж.
ПОЗОЛКІ мн. Раствор з попелу, луг. Колісь не було мула, то позолкі робілі да й муліса. Тонеж.
ПОЗРУБВАЦЬ зак. Пассякаць. Позрубвалі явор, позводзіласа ета дзерэвіна. Тонеж.
ПОКАМІСЬ злучн. Пакуль. Покамісь ідзе дождзік, будом дома. Падварак.
ПОКВЕЛІЦЦА зак. Падражніцца. Я цебе поквелюса! Тонеж.
ПОКВЕЛІЦЬ зак. Падражніць. Такі ўжэ поганы еты хлопчак: поквеліць мою дзеўку, а вона крычыць на ўсё село. Тонеж.
ПОКЛОВАЦЕНЬКА ж. Воспіна. На ліцэ повукручвае покловаценькі пры болезні воспой. Ліпляны.
ПОКЛОДО н. Поклад. Положыць трэбо поклодо – хай кура несецца. Ліпляны.
ПОКОЛЯЦЦА зак. Запэцкацца. Поколяўса ў гразе, як свінья. Падварак.
ПОКОЛЯЦЬ зак. Запэцкаць. Поколяў дзеці ў гразе, а вумаць – не вумаў. Падварак.
ПОКОРПАЦЬ зак. Узараць поле неглыбока. Колісь землю чуць – чуць покорпаюць. Тонеж.
ПОКОС м. 1. Пракос. Покос скосіў чысто. Ліпляны. 2. Зрэзаныя ў раду трава, грэчка, авес. Не зв'езала стара пані Ні одного покоса, Потоптала чэрэвічкі, Прышла домой боса. З нар. песні. Тонеж. 3. Сенакосныя ўгоддзі. На покосі весело було. Ліпляны. 4. Скошаны луг. Ужэ там скосілі ўсе, жані на покос товар. Маркоўскае.
ПОКОЦЁЛОК м. Драўляны кружок у ткацкім станку. Наступае жонка на понажэ, і покоцёлкі тые перэважваюцца – легчэй ткаць. Тонеж.
ПОЛ м. 1. Пол. Зробляць такого пола доўгого, засцілаюць его дзеругом. Тонеж. 2. Ложак (рэдка). У полі ножкі пуламаліса. Сярэднія Печы. 3. Падлога. На пол татарнік кідаем. Ліпляны. Я ўжэ дошчэк нарэзаў собе на пол. Тонеж.
ПОЛЕЖАКА ж. экспр. Лежань, гультай. Нічого робіць полежака не хочэ, а еў бу, коб шчо й добрэ. Тонеж.
ПОЛЕНДРЫЦА ж. Паляндвіца. З полендрыцы коўбасы круцім. Манчыцы.
ПОЛЕНО н. 1. Палена. На богату куцью дзеўкі беруць дрова, прынесуць у
Дадатковыя словы
бўдом, дзеўкі'берўць, дзеўкіберуць, жаніна, жлўкці, звезала, кбс, нічбго, пбклодо, позрўбваць, покбсі, поквйлщь, полендрйіца, р^ку
71 👁