ПОГОДОВАЦЬ зак. Выхаваць, вырасціць, выкарміць. Як бацько умрэ, то хаты маці не збудуе, а дзеці погодуе. Тонеж.
ПОГОН м. Месца, дзе праганяюць статак на пашу. Ці далеко товар? – На погоні шчэ буў. Падварак.
ПОГОНЫ мн. Урочышча. Осока росце на Погонах. Маркоўскае.
ПОД м. Прыстасаванне для сушкі і захоўвання жытных снапоў на полі. Зложаць, бувало, снопу ў кучкі, а тогды звозяць іх на пода. Мілашавічы. На подох сушылі жыто. Дзеўкі по весне залезаюць на тые поды і чырыкаюць песні. Тонеж.
ПОДАЦЬ ж. Падатак. Колісь подаць у казну збіралі. Падварак.
ПОДЗЕЛЬЧЫВЫ прым. Падзеллівы. З подзельчывым суседом добрэ жыць. Падварак.
ПОДЗЕЛЯШЧЫ прым. Падзеллівы. З людзьмі подзеляшчы вон чэловек. Хрысця подзеляшча: нічого не пожэлее. Тонеж.
ПОДЗЫГОЎВАЦЬ незак. Нагаварваць, падбухторваць. Не подзыгоўвай – бесполезно. Астражанка.
ПОДКА ж. Ніжняя частка вулея. Ліпляны.
ПОДОРОЖНІК м. Трыпутнік. Прыкладаюць к рані подорожнік і волешнік. Ліпляны.
ПОДОШВА ж. 1. Падэшва. Данілевічы. 2. Ступня. Такі нарыў акраз на подошві: ходзіць не могу. Данілевічы.
ПОДРУБ м. Першы вянок у зрубе. Подруб на штандары кладзецца. Тонеж.
ПОДУЖАЦЬ зак. Паздаравець. Хай бу моя нога подужала. Тонеж. Мо й подужае маці? Ей лучшэ стало. Астражанка.
ПОДУШКА ж. 1. Падушка. У рыбака голые бока, але обед паньскі, а охотнік спіць на подушкі, а есць посную юшку. Маркоўскае. З естых качалок подушкі робляць. Тонеж. 2. Багна. Улезеш у подушку да гойдаешса, разорвалас б вона – і пойшоў бу на край свету. Тонеж.
ПОЕДЗІНКА ж. Аднаствольная паляўнічая стрэльба. З поедзінкі одзін раз вустрэліш, а другі зараджаць трэбо. Чэмернае.
ПОЖНЯ ж. 1. Пожня. Ліпляны. 2. Іржышча. Пожню косяць на пудсцёл. По пожні ідзеш, і вона коліцца. Тонеж.
ПОЖЫЛЫ прым. Пажылы (пра жывелу). Корова ўжэ пожылая, п'яць годоў. Сярэднія Печы.
ПОЗАКЛЯКАЦЬ зак. экспр. Паанямець. Ўжэ ногі можно відоўжыць, а то соўсім позаклякалі. Лельчыцы.
ПОЗАМУКАЦЬ зак. Пазамыкаць. Чы позамукаў ты дзверы? Ліпляны.
ПОЗАПІНАЦЬ зак. Пазанавешваць. Дзень і ноч роблю. Вокны позапінаю да ноч'ю проду. Тонеж.
ПОЗАРОСТАЦЬ зак. Пазарасці. Позаростала Муцьвіца скрозь. Вона ж цягне з Туроўшчыны. Тонеж.
91 👁